Ксенія Сяргееўна Лябёдкіна (нар. , Мінск, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусь. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.

Біяграфія Валейболам пачала займацца у ДЮСШАР валейбольнага клуба «Мінск». Першым трэнерм была І. І. Сідзельнікава. У 2018—2019 навучалася ў мінскай РДВАР і гуляла за каманду вучылішча ў чэмпіянаце Беларусі. З 2019 года на працягу двух сезонаў выступала за «Мінчанка-2» у чэмпіянаце Беларусі і Моладзевай лізе чэмпіянату Расіі. З 2020 гуляла за асноўны склад «Мінчанак», з якім у 2021 годзе стала чэмпіёнкай Беларусі.

У 2017—2021 гадах гуляла за зборныя Беларусі розных вякоў.

Спасылкі Kseniya Liabiodkina

Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-16 Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-19 Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-20