Анастасія Мікалаеўна Лапато (нар. , Брэст, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусі. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.

Біяграфія Пачала займацца валейболам у ЦАР «Вікторыя» горада Брэста. Першым трэнерам быў М. У. Мелянюк. З 2011 года на працягу трох сезонаў выступала за каманду «Прыбужжа» (Брэст), з якой у 2014 выйграла «золата» чэмпіянату Беларусі. У 2014—2018 гуляла ў Азербайджане за мясцовыя клубы азербайджанскай суперлігі. У 2018 пераехала ў Польшчу, дзе да канца года выступала за «Астровец Свентакшыскі», але ў студзені 2019 вярнулася ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінчанкамі».

У 2012—2013 гуляла за моладзевую і юніёрскую зборныя краіны ў адборачных турнірах чэмпіянатаў Еўропы. З 2019 выступае за нацыянальную зборную Беларусі, у складзе якой у 2019 годзе стала бронзавым прызёрам Еўралігі.

Спасылкі Анастасия Шаш — новая связующая команды «Минчанка»

Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе