Жэнеўская канвенцыя аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны, таксама вядомая як Чацвёртая жэнеўская канвенцыя — прынята 12 жніўня 1949 года; уступіла ў сілу 21 кастрычніка 1950 года. Як і папярэднія Жэнеўскія канвенцыі, дзейнічае пад эгідай Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.
Гісторыя Папярэднікам чацвёртай канвенцыі былі папярэднія Жэнеўскія канвенцыі, а таксама Канвенцыя аб законах і звычаях сухапутнай вайны, прынятая на скліканай па ініцыятыве Расіі Другой Гаагскай канферэнцыі міру. Яна зацвердзіла такія найважнейшыя прынцыпы, як размежаванне камбатантаў і некамбатантаў, зафіксавала права насельніцтва на ўзброены супраціў (партызанскую вайну), рэгламентавала правы ваеннапалонных. У канвенцыі былі агавораны забароны на выкарыстанне зброі і рэчываў, якія прычыняюць залішнія пакуты, і на забойства ваеннапалонных. Забаранялася абвяшчаць, што нікому не будзе літасці, рабаваць і канфіскоўваць медыцынскія ўстановы. У ходзе наступных двух сусветных войн гэтая Гаагская канвенцыя ўжывалася не заўсёды і не ў поўнай меры, аднак у многіх выпадках дапамагла прадухіліць залішнюю жорсткасць і ахвяры.
Канферэнцыя выпрацавала пагадненне ў выніку пасяджэння, якое праходзіла ў Жэневе з 21 красавіка па 12 жніўня 1949 года. Канвенцыя складзена на французскай і англійскай мовах. Абодва тэксту з’яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымі. Федэральны савет Швейцарыі забяспечыў афіцыйныя пераклады канвенцыі на рускую і іспанскую мовы.
У 1993 годзе Савет Бяспекі ААН уключыў канвенцыю ў склад нормаў міжнароднага права, што зрабіла яе абавязковай для выканання не толькі для краін-падпісантаў, але ўсіх іншых краін, уцягнутых у ваенныя канфлікты.
Прынцыпы Жэнеўскія канвенцыі патрабуюць ад бакоў, якія ўдзельнічаюць у канфлікце, праводзіць адрозненне паміж грамадзянскім насельніцтвам і непасрэднымі ўдзельнікамі ваенных дзеянняў (камбатантамі) з мэтай забеспячэння абароны грамадзянскага насельніцтва і грамадзянскіх аб’ектаў. Забароненыя напады як на грамадзянскае насельніцтва ў цэлым, так і на асобных мірных грамадзян. Напады павінны быць накіраваны толькі супраць ваенных аб’ектаў. Асобы, якія не прымаюць або спынілі прымаць удзел у баявых дзеяннях (уключаючы ваеннапалонных), маюць права на павагу іх жыцця, а таксама фізічнай і псіхічнай недатыкальнасці. Такім людзям павінна быць забяспечана абарона і гуманнае абыходжанне пры ўсіх абставінах без якой бы там ні было дыскрымінацыі. Забаронена забіваць або наносіць раненні праціўніку, які здаўся ў палон ці не можа больш прымаць удзелу ў баявых дзеяннях. Забаронена таксама ўжываць зброю або метады вядзення баявых дзеянняў, здольныя выклікаць непатрэбныя страты або залішнія пакуты. Параненым і хворым неабходна аказаць медыцынскую дапамогу, незалежна ад таго, да якога боку ў канфлікце яны належаць. Неабходна забяспечыць абарону медыцынскага персаналу і медыцынскіх устаноў, а таксама іх транспарту і абсталявання. Эмблема Чырвонага Крыжа або Чырвонага Паўмесяца на белым фоне з’яўляецца знакам гэтай абароны. Асобы і аб’екты, якія выкарыстоўваюць эмблемы Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, не могуць падвяргацца нападу. Забаронена выкарыстоўваць эмблему для прыкрыцця дзеянняў узброенага характару. (арт. 19 Канвенцыі I) Узятыя ў палон удзельнікі ваенных дзеянняў і інтэрнаваныя грамадзянскія асобы, якія знаходзяцца ва ўладзе праціўніка, маюць права на захаванне жыцця, павагу іх годнасці, асабістых правоў і перакананняў (палітычных, рэлігійных і іншых). Яны павінны быць абароненыя ад любых гвалтоўных дзеянняў і репрэсій. Яны маюць права на перапіску са сваімі сем’ямі і на атрыманне дапамогі. Кожнаму чалавеку павінны быць прадастаўлены асноўныя судовыя гарантыі.
Палажэнні канвенцыі павінны выконвацца нават калі фармальнага абвяшчэння вайны не было.
Варыянты Канчатковы варыянт Жэнеўскіх канвенцый быў прыняты ў 1949 годзе. Наступныя ўзброеныя канфлікты (нацыянальна-вызваленчыя вайны ў 1970-я гады) паказалі неабходнасць пашырэння прававых нормаў, якія ўжываюцца да баявых дзеянняў. Гэта пацягнула за сабой прыняцце ў 1977 годзе двух дадатковых пратаколаў да Жэнеўскіх канвенцый.
У 2005 годзе быў прыняты трэці Дадатковы пратакол, які заснаваў дадатковую эмблему, чырвоны крышталь. Гэтая эмблема можа выкарыстоўвацца разам з чырвоным крыжам і чырвоным паўмесяцам або самастойна.
Гуманныя прынцыпы гэтых, а таксама папярэдніх пагадненняў, часта ігнаруюцца на практыцы. Паводле ацэнак спецыялістаў, падчас Першай сусветнай вайны колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва складала каля 10 працэнтаў, падчас Другой сусветнай вайны — каля 50 працэнтаў, а ў 2000-х колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва падчас ваенных канфліктаў нярэдка складае каля 90 працэнтаў усіх ахвярLa guerra moderna debilita las Convenciones de Ginebra El Pais, 15 августа 2009 г..
Гл. таксама
Гаагскія канвенцыі Міжнароднае гуманітарнае права
Заўвагі
Спасылкі Конвенция (I) об улучшении участи раненых и больных в действующих армиях. Конвенция (II) об улучшении участи раненых, больных и лиц, потерпевших кораблекрушение, из состава вооруженных сил на море. Конвенция (III) об обращении с военнопленными. Конвенция (IV) о защите гражданского населения во время войны. Указ Президента Российской Федерации от 16.10.2019 № 494 «Об отзыве заявления, сделанного при ратификации Дополнительного протокола к Женевским конвенциям от 12 августа 1949 года, касающегося защиты жертв международных вооруженных конфликтов (Протокол I)»
Катэгорыя:Міжнародныя канвенцыі Катэгорыя:Чырвоны Крыж Катэгорыя:Жэнеўскія канвенцыі Катэгорыя:Ваеннае права