Красічынская сядзіба — колішняя сядзіба ў вёсцы Жабчыцы Пінскага раёна.

Належала графу Красіцкаму, уваходзіла ў склад маёнтка Жабчыцы. Пасля Першай сусветнай вайны і да 1939 г. Красічынскі двор знаходзіўся ў братоў Івана і Уладзіміра Дымічаў.

Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў 1939 г. сядзіба разам з пабудовамі выкарыстоўвалася чыгуначным ведамствам, якое абслугоўвала лінію Пінск — БрэстЗлобин Э. Поселения Пинщины // Пінскі веснік. 9.07.1999. С. б.

З 1944 г. да 1947 г. у сядзібе размяшчаўся калгас, да канца 1950-х гадоў — бальніца.

У 1965-1967 гады ва ўрочышчы Красічына было пабудавана Пінскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №43 меліярацыйных работ.

З пабудоў ужо нічога не засталося, палац знішчаны, гаспадарчыя будынкі разабраны. Ёсць сажалка, равы, рэшткі парку, дзе растуць грабы, адзінкавыя дрэвы каштана, дуба, клёна, ясеня.

Літаратура

Катэгорыя:Жабчыцы Катэгорыя:Красіцкія Катэгорыя:Сядзібы Пінскага раёна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай