Марына Вітальеўна Васілеўская (нар. , Мінск) — беларуская бортправадніца авіякампаніі «Белавія», першая ў гісторыі Беларусі касманаўтка.
У якасці ўдзельніцы касмічнага палёту была ўключана ў склад асноўнага экіпажа касмічнага карабля «Саюз МС-25» і 12-сутачнай касмічнай экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі, якая адбылася ў сакавіку—красавіку 2024 года. Дагэтуль досведу касмічных палётаў не мела.
Біяграфія Нарадзілася 14 верасня 1990 года ў МінскуРаботала бортпроводником, проведет на МКС 12 суток, обещает станцевать на борту. Что известно о Марине Василевской, первой женщине-космонавте из Беларуси. Бацькі працуюць дворнікамі ў ЖЭСах Фрунзенскага раёна. Мае старэйшага брата. Скончыла сярэднюю школу № 151 у Мінску. Пасля заканчэння школы прафесійна займалася бальнымі танцамі.
У 2010—2011 гадах працавала ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, у 2011 — у таварыстве з дадатковай адказнасцю «Сатурн-2», якое прадавала каву, гарбату і іншае.
З 2012 года вучылася на факультэце эканомікі МІУ на спецыяльнасці «менеджмент (інфармацыйны)».
У 2013—2015 гадах працавала ў ТАА «Марыяна Інвест», якое займалася рознічным гандлем каўбаснымі вырабамі і вэнджанінай.
З 2017 года працавала бортправадніцай-інструктарам авіякампаніі «Белавія» і лётала ў складзе экіпажаў пасажырскіх самалётаў Boeing і Embraer.
Касмічная падрыхтоўка У снежні 2022 года, падчас конкурснага адбору, які праходзіў у Беларусі, адабрана ў ліку шасці прэтэндэнтак з больш за тры тысячы жадаючых дзяўчат для ўдзелу ў касмічным палёце на расійскім караблі «Саюз».
Пасля правядзення медыцынскіх даследаванняў у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына была адабрана разам з Анастасіяй Лянковай кандыдатам на касмічны палёт. 29 мая 2023 года назначана ў асноўны экіпаж транспартнага пілатуемага карабля «Саюз МС-25» і 21-й экспедыцыі наведвання на Міжнародную касмічную станцыю ў якасці ўдзельніка касмічнага палёту.
З 24 ліпеня праходзіла тэарэтычную і практычную падрыхтоўку да палёту ў ЦПК імя Ю. А. Гагарына. У кастрычніку прыступіла да практычных заняткаў на трэнажоры пілатуемага карабля «Саюз» па правядзенні штатных аперацый палёту і расстыкоўкі, прайшла падрыхтоўку ва ўмовах бязважкасці на самалёце-лабараторыі Іл-76 МДК. У снежні правяла разам з Алегам Навіцкім трэніроўку па дзеяннях касманаўтаў у выпадку няштатнай пасадкі ў лясіста-багністай мясцовасці зімой.
Касмічны палёт Запуск карабля «Саюз МС-25», запланаваны на 21 сакавіка 2024 года, у апошні момант быў адмененыПуск корабля «Союз МС-25» с Байконура к МКС отменен. Запуск адбыўся 23 сакавікаПершая беларуская жанчына-касманаўт адправілася ў палёт на МКС. У асноўны экіпаж таксама ўвайшлі Алег Навіцкі (Расія, камандзір карабля) і Трэйсі Колдвел-Дайсан (ЗША, бортінжэнер). Алег Навіцкі і Марына Васілеўская правялі на МКС 13 сутак і вярнуліся на Зямлю 6 красавіка на караблі «Саюз МС-24» разам з астранаўтам Лорал О’Хара. Трэйсі Дайсан працягнула палёт на станцыі.
Статыстыка палётаў. # Карабель, Місія Старт, UTC Карабель пасадкі Пасадка, UTC Налёт 1 Саюз МС-25, ЭП-21 , 12:36:10 Саюз МС-24 , 10:17Экипаж с Василевской благополучно покинул спускаемый аппарат 13 сут 18 г 40 хвіл Сумарны налёт 13 сут 18 г 40 хвіл
Сям'я У 2011 годзе выйшла замуж, але ў 2015 развялася.
Узнагароды Герой Беларусі (9 красавіка 2024)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 красавіка 2024 г. № 142 Ордэн Гагарына (12 красавіка 2024)Указ о награждении государственными наградами. kremlin.ru, 12 апреля 2024.
Спасылкі
Катэгорыя:Касманаўты Беларусі Катэгорыя:Героі Беларусі