Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык (нар. 11 чэрвеня 1957, в. Капці, Дзятлаўскі раён — 21 мая 2024, Гродна) — беларуская паэтэса.

Біяграфія Нарадзілася 11 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Капці Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла ў 1975 годзе Руда-Яварскую СШ, у 1979 годзе філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай, з 1984 г. стала жыве ў Гродне. Працавала захавальніцай фондаў у музеі М. Багдановіча, бібліятэкарам у Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага і інш.

Сакратар-рэферэнт Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Памерла, верагодна, 21 мая 2024 года ў Гродне.

Творчасць Вершы і літаратурна-крытычныя артыкулы друкаваліся ў часопісах «Тэрмапілы», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Наша вера», «Літаратура і мастацтва».

Кніга вершаў «Сляза і малітва» (2006), «Пад бахаўскую такату дажджу» (2007), «На грани счастья» (2010), «Звуком единственным» (2012).

Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты