Panhard General Defence Véhicule blindé léger ( — «лёгкая браняваная машына», скарочана VBL) — французскі бронеаўтамабіль, распрацаваны ў сярэдзіне 1980-х гадоў кампаніяй Panhard General Defence.

VBL абсталёўваецца рухавікамі магутнасцю 95 або 125 к.с., і 3-ступеністай аўтаматычнай каробкай перадач ZF 3HP22. Бронеаўтамабіль мае першы ўзровень абароны корпуса, па стандарце НАТА STANAG 4569.

Мадыфікацыі VBL Mk2 — мадыфікацыя, аснашчаная рухавіком Steyr магутнасцю 125 к.с. і аб’ёмам 2,5 л, 4-ступеністай аўтаматычнай каробкай перадач ZF, і новымі шынамі. VBL 12,7 — версія, абсталяваная вежай PL127, узброеная 12,7-мм кулямётам, замест якога магчымая ўстаноўка 40-мм гранатамёта. VBL Mistral — машына СПА, абсталяваная сістэмай Albi, узброеная ПЗРК «Містраль». VBL Sourse — спецыяльная разведвальная версія, распрацавана ў супрацоўніцтве з THALES. Абсталявана мультысэнсарнай сістэмай назірання. VBL MILAN — супрацьтанкавая версія, узброеная СТРК «Мілан». VBL KORNET — супрацьтанкавая версія, узброеная СТРК «Карнет». VBL TOW — супрацьтанкавая версія, узброеная СТРК BGM-71 TOW. VBL INGWE — супрацьтанкавая версія, узброеная СТРК Ingwe. ASTAIS-VBL — усталяваны рухавік Steyr M14 магутнасцю 129 к.с. і аўтаматычная каробка перадач Mercedes-Benz W5AS80.

Аператары

 — 10 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 422  — 64 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 423  — 14 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 435  — 242 VBL станам на 2024 годMilitary Balance 2024, с. 100  — 15 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 432  — 18 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 249  — 16 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 345  — 5 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 425  — 20 VBL у нацгвардыі, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 334  — 10 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 256  — 32 VBL і 8 VBL MILAN, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 395  — 7 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 446  — 72 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 447  — 24 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 353  — 124 VBL і 8 VBL TOW, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 342  — 16 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 449  — 2 VBL, станам на 2012 годMilitary Balance 2012, с. 458  — 1380 VBL розных мадыфікацый станам на 2024Military Balance 2014, с. 92

Заўвагі

Спасылкі На сайце вытворцы

Катэгорыя:Плаваючыя бронеаўтамабілі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Францыі