Алімпія Свяневіч, па нараджэнні Замбжыцкая (; ) — польска-беларуская фалькларыстка, этнографка, географка, геолаг, геамарфолаг, мовазнаўца, гісторык літаратуры, настаўніца, педагог, даследніца творчасці Адама Міцкевіча.
Біяграфія
Паходжанне З роду Замбжыцкіх, якія валодалі землямі на Меншчыне і на тэрыторыі сённяшняй Літвы. Радавым маёнткам Замбжыцкіх была Вязынка, менавіта ў Замбжыцкіх арандаваў зямлю Дамінік Луцэвіч, бацька Янкі Купалы. З роду Замбжыцкіх паходзіў таксама Станіслаў Замбжыцкі (1823—1907) — беларускі краязнавец, фалькларыст, пісьменнік, які быў інвалідам і здаваў свой фальварак у арэнду. Станіслаў Замбжыцкі захапляўся вывучэннем мясцовых курганаў і першым апісаў гарадзішча ў Вязынцы.Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Замбржыцкі» — С. 239.. Станіслаў Замбжыцкі ажаніўся з Алімпіяй Чакатоўскай (была хроснай маці Янкі Купалы), яны былі роднымі дзедам і бабай АлімпііН. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197.. Дзіцячыя гады. Міжваенны перыяд Алімпія нарадзілася 1 снежня 1902 года ў шляхецкай сям’і Юзафа Замбжыцкага і Зоф’і Віткоўскай. Бацька Алімпіі працаваў машыністам, але пасля арышту расійскімі ўладамі страціў магчымасць там працаваць. У сям’і апроч Алімпіі было яшчэ трое дзяцей, бацькі Алімпіі, як і ў шматлікіх тагачасных шляхецкіх сем’ях, культывавалі памяць паўстання 1863 года. Маці Алімпіі арганізавала нават грэпсовую пошту для зняволеных паўстанцаў, пра што потым згадваў ва ўспамінах Апалінарый Свентаржэцкі. Некаторы час Алімпія пад жыла Мінскам. У 1906 годзе бацька Алімпіі атрымаў радавы маёнтак Вязынку ў спадчыну, пасля чаго сям’я пераехала туды, дзе Алімпія правяла дзіцячыя гады. Сям’я Алімпіі не была надта заможнай, таму дзецям прыходзілася дапамагаць бацькам займацца гаспадаркай маёнтку.
З 1919 года Алімпія добраахвотна служыла ў Войску Польскім кур’еркай, такім чынам прымала ўдзел у польска-савецкай вайне. Пасля вайны скончыла ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя ў Вільні па спецыяльнасці геаграфія, геалогія. У 1926 годзе пабралася шлюбам з эканамістам Віленскага ўніверсітэта Станіславам Свяневічам, выхоўвала чатырох дзяцей. З 1928 года працавала настаўніцай геаграфіі. У 1936—1941 годзе была настаўніцай геаграфіі ў віленскай гімназіі сясцёр бенедыктак, зачыненай савецкімі ўладамі ў 1946 годзе.
Першы досвед геалогіі атрымала працуючы асістэнткай ў галіне геамарфалогіі. Удзельнічала ў даследаванні Віліі і тэрас ракі ВакіSwianiewiczowa, O., 1938. «Proneries terasės Vokės slėnyje» (vertė B. Tijūnaitytė), Kosmos, t. XIX, 143—147.. Разам з вядомай этналагіняй Цэзарыяй Бадуэн дэ Куртэнэ апісала тэрасы Віліі ў ваколіцах ВільніSwianiewiczowa, O., Baudoin de Courtenay, K., 1929. «Terasy Wilii w obrębie miasta Wilna», Pamiętnik zjazdu Słowianskich Geografow i Etnografow w Polsce w roku 1927, t. I, Kraków, 223—224..
У 1920—1930-я гады Алімпія Свяневіч у ваколіцах Вязынкі пачала займацца збіраннем народных песень, арганізоўвала ў Маладзечне, Радашковічах, Вільні выстаўкі беларускіх тканін і нацыянальнага адзення, адначасова з тым даследавала творчасць Адама Міцкевіча.
Другая сусветная вайна. Пасляваенны час Гады Другой сусветнай вайны і першы год пасля яе заканчэнне правяла ў Вязынцы і Вільне, у разлуцы з мужам, які ў апошні момант быў выратаваны ад расстрэлу ў Катыні, пасля чаго быў вязнем Лубянкі і Гулагаў (савецкая ўлада спадзявалася выкарыстаць яго веды ў галіне нямецкай эканомікі), а потым не паспеў далучыцца да Арміі Андэрса і ў рэшце, пасля працяглага знаходжання ў Тэгеране і Іерусаліме, застаўся ў Вялікабрытаніі. У 1946 годзе Алімпія Свяневіч разам з чатырма дзецьмі змагла рэпатрыіравацца ў Польшчу і пасялілася ў Тчэве дзе выкладала геаграфію і біялогію ў мясцовай адміністрацыйна-гандлёвай сярэдняй школе. У Тчэве даследніца зацікавілася фальклорам кашубаў, даследавала дзейнасць стваральніка кашубскай граматыкі і першага кашубскага пісьменніка , вядомага як «Будзіцель кашубаў».
Дзякуючы частым скажэнням прозвішча яна пазбегла рэпрэсій, звязаных з дзейнасцю мужа, які раскрыў на Захадзе праўду пра Катынскае злачынства. Будучы шматгадовым сябрам Польскага эскурсійнага таварыства, яна стала ініцыятарам дзейнасці ў гэтай установе Эскурсійнага клуба школьнай моладзі (у далейшым пад эгідай Польскага турыстычна-эскурсійнага таварыства). У 1957 годзе яна пакінула краіну і далучылася да мужа ў Інданезіі.
З 1963 года разам з мужам жыла ў Паўночнай Амерыцы. Спачатку пасяліліся ў Злучаныя Штаты Амерыкі ў невялікім горадзе , у штаце Індыяна, дзе ў 1967 годзе падчас Шасцідзённай вайны разам з мужам падпісала ліст «Салідарнасці з Ізраілем», падрыхтаваны Юзафам Чапскім. Потым пераехалі ў Канаду, пасяліліся каля горада Галіфакс, у правінцыі Новая Шатландыя. Памерла 15 чэрвеня 1974 года каля Галіфакса, пахавана там жа разам з мужам.
Сям’я Была замужам за эканамістам Віленскага ўніверсітэта Станіславам Свяневічам, у шлюбе мела чатырох дзяцей: , Вітальд Свяневіч, Ежы Свяневіч, Бернадэта Свяневіч-Шчаглоўская. Унук Алімпіі стаў вядомым у Польшчы эканамістам і географам, нейкі час займаў пасады дарадцы прэзідэнта Польшчы.
Даследаванне творчасці Адама Міцкевіча
Прадметам асаблівай цікавасці Алімпіі Свяневіч у эміграцыі стаў фальклор і ў асаблівасці тэма выкарыстання беларускага фальклору ў творчасці Адама Міцкевіча. У сакавіку 1971 года яна выступіла ў эміграцыйным «Польскім Навуковым Таварыстве» ў Лондане з дакладам «Інтэрпрэтацыя «Дзядоў Міцкевіча на аснове беларускага фальклору» (які быў адданы ў друк у «» том 21, 1970/1971)Olimpia Swianiewiczowa. Interpretacja Dziadów Mickiewiczowskich na podstawie folkloru Rocznik Polskiego Towarzystwa Naukowego na Obczyźnie. — 1972. — T. XXI. — S. 1-12.. Больш шырокая праца на гэту тэму, першапачаткова прадстаўленая для публікацыі ў парыжскай «Культуры», засталася ў машынапісе.
Увогуле пачатак даследавання творчасці Адама Міцкевіча паходзіць яшчэ з універсітэцкіх часоў Алімпіі Свяневіч, якая мела вельмі добрую этнаграфічную майстэрню ў Віленскім універсітэце Стэфана Баторыя. На цікавасць да этнаграфіі паўплывалі яе настаўнікі ў гэта галіне і знакаміты даследчык Палесся Казімір Машынскі.
Алімпію цікавілі вытокі беларускага свята Дзяды. Дзеля гэта даследавала народны фальклор у вёсцы Сяледчыкі. Падчас этнаграфічных даследаванняў Алімпіі Свяневіч узнікла навуковая спрэчка з вядомым прафесарам Станіславам Піганям, які таксама даследаваў Дзяды, толькі каля Коўні і Вільні, але сцвярджаў, што Дзяды паходзяць ад веснавога абраду — Радаўніцы, якое нібыта прыйшло з праваслаўем. Алімпія Свяневіч насуперак Станіславу Піганю даказвала, што Дзяды маюць паганскія, дахрысціянскія карані. У Польскім навуковым таварыстве на эміграцыі яна апублікавала на гэту тры артыкулы: «Пахаванне, памінкі і Дзяды ў вёсцы Сяледчыкі», «Беларускія Дзяды» і «Інтэрпрэтацыя Дзядоў Міцкевіча паводле беларускага фальклору». У 2018 годзе дзякуючы Торуньскаму этнаграфічнаму музею імя Марыі Знамяроўская-Пруферава і даследніцы Гражыны Харытанюк-Міхей, якая напісала прадмову да выдання, выйшла манаграфія Алімпіі Свяневіч «Interpretacja Dziadów Mickiewiczowskich na podstawie skarbca kultury białoruskiej».
Алімпія Свяневіч таксама рыхтавала дысертацыю пра постаць Макрыны Мечыслаўскай, але так і не змагла яе скончыць.
Працы Olimpia Swianiewiczowa. Interpretacja Dziadów Mickiewiczowskich na podstawie folkloru // Rocznik Polskiego Towarzystwa Naukowego na Obczyźnie. — 1972. — T. XXI. — S. 1-12.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197—202. Grażyna Charytoniuk-Michiej, Obrzęd dziadów w dokumentach i cyklu Mickiewicza, Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy (SOW). Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk, Warszawa 2011, ss. 298 (N. Taylor, Prawzór "Dziadów" Mickiewiczowskich w nowym świetle (na podstawie badań Olimpii Swianiewiczowej), w: Wilno i ziemia Mickiewiczowskiej pamięci, t. 2: W kręgu literatury i sztuki, pod. red. E. Feliksiak, E. Sidoruk, Białystok 2000 Stanisław Swianiewicz (1899—1997) : ekonomista, sowietolog, historyk / pod. red. Benona Gazińskiego. Olsztyn : Instytut Nauk Politycznych Uniwersytetu Warmińsko-Mazurskiego, 2010. Jerzy Starnawski, Olimpia Swianiewiczowa, w: Słownik badaczy literatury polskiej, tom IV (redaktor Jerzy Starnawski), Wydawnictwo Uniwersytetu Łódzkiego, Łódź 2001, s. 328 (там м.ін. дапушчана памылка ў дзявочым прозвьшчы Zembrzyska і назве роднага маёнтку Wiazynia) Gaigalas, A., 2003. Geologija Stepono Batoro universitete (1919—1939). «Geologija Vilniaus universitete, Tarptautinės konferencijos medžiaga». Vilniaus universiteto leidykla, Vilnius, 43-70.
Спасылкі Białoruskie Dziady Mickiewicza, czyli historia po drugiej stronie lustra Olimpia Swianiewiczowa
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Фалькларысты Польшчы Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Польшчы Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Польшчы