Руанскі сабор (фр. Cathédrale Notre-Dame de Rouen, Сабор Руанскай Божай Маці) - гатычны сабор у горадзе Руан. Кафедральны сабор архіепіскапа Руана і Нармандыі. Аднесены да ліку помнікаў нацыянальнай спадчыны Францыі. З 1876 па 1880 г. быў самым высокім будынкам свету (151 метр), саступіўшы гэты тытул Кёльнскаму сабору.
Памеры Даўжыня: 137 м Шырыня фасада: 61,60 м Даўжыня нефа: 60 м Шырыня нефа: 11,30 м Вышыня нефа: 28 м Вышыня падвеснай лямпы: 51 м Даўжыня хору: 34,30 м Шырыня хору: 12,70 м Вышыня вежы Сен-Рамен: 82 м Вышыня алейнай вежы: 75 м Вышыня шпіля: 151 м
Галерэя
Руанскі сабор у мастацтве thumb|200px|Клод Манэ. Руанскі сабор, партал і вежа Сен-Рамен, пры святле сонца. Гармонія блакітнага і залатога. Музей Арсэ, Парыж. У 1890-я гады Клод Манэ стварыў цыкл карцін, якія ўяўляюць сабор пры розным асвятленні, у розных кліматычных умовах і ў розны час дня. Было створана 50 палотнаў. Яны напісаны з трох розных пунктаў, што дае тры розныя выгляды сабора. Некаторыя з палотнаў былі завершаны ў майстэрні мастака ў Жыверні.
У 1969 годзе Рой Ліхтэнштэйн стварыў трыпціх «Руанскі сабор». Гл. таксама Спіс самых высокіх цэркваў свету Спіс самых высокіх збудаванняў свету
Катэгорыя:Саборы Францыі Катэгорыя:Збудаванні Францыі ў гатычным стылі Катэгорыя:Руан