Тавары́ства мастако́ў-станкаві́стаў, Таварыства станкавістаў () — мастацкая групоўка, якая існавала ў Маскве ў 1925—1931 гадах.

Ядро таварыства склалася ў 1923—1924 гадах з выпускнікоў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў, галоўным чынам вучняў Д. П. Штэрэнберга і У. А. Фаворскага і моладзі, якая супрацоўнічала з Музеем жывапіснай культуры. Арганізавана таварыства ў 1925 годзе, а яго статут зацверджаны ў 1929 годзе. Сярод членаў-заснавальніка былі Д. П. Штэйнберг (старшыня праўлення), П. У. Вільямс, А. А. Дайнека, А. А. Лабас, Ю. І. Піменаў, К. А. Вялаў, Ю. А. Мяркулаў, Ю. П. Аненкаў і іншыя.

Таварыства дэкларавала прыхільнасць да «абсалютнага майстэрства ў галіне прадметнага станковага жывапісу, малюнка, скульптуры», адмову ад «адцягненасці і перасоўніцтва ў сюжэце», беспрадметнасці і канструктывізму, ставіла за мэту адлюстраванне ў творах тыповыя з’явы савецкай рэчаіснасці. Творы членаў таварыства прысвечаны пераважна індустрыялізацыі, жыццю савецкага горада, спорту, паветраплаванню і авіяцыі. Ім уласцівы лаканічнасць формы, дынаміка кампазіцыі, графічная дакладнасць малюнка.

Таварыства мастакоў-станкавістаў арганізавала 4 выстаўкі ў Маскве (1925, 1926, 1927, 1928), у якіх акрамя заснавальнікаў прымалі ўдзел Б. І. Волкаў, А. Д. Ганчароў, А. Р. Тышлер, М. М. Купрэянаў, С. А. Лучышкін, І. В. Клюн і іншыя мастакі. Таксама, у склад членаў таварыства ўваходзіў Л. Я. Зевін. Члены таварыства прымалі ўдзел у выставах «10 гадоў кастрычніка» (1927), «10 гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» (1928), «Жыццё і побыт дзяцей Савецкага Саюза» (1929), Выстаўцы набыткаў Дзяржаўнай камісіі па набытках твораў выяўленчых мастацтваў за 1927—1928 (1928. Масква), Выстаўцы мастацкіх твораў да дзесяцігадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі (1928, Масква) і ў выставах савецкага мастацтва за мяжой (у гарадах Германіі, 1926—1928; у Нью-Ёрку і Вінтэртуры, абедзве 1929), выстаўцы «Графіка і кніжнае мастацтва ў СССР» (1929, Амстэрдам); XVII Міжнароднай выстаўцы мастацтваў (1930, Венецыя)Михиенко Т. Н. ОСт (Общество станковистов) // Энциклопедия русского авангарда.

У 1928 годзе намеціўся канфлікт двух груп мастакоў, якія рэзка разышліся ў разуменні стылю і зместу сучаснага мастацтва. У 1928—1931 гадах размежаванне дзвюх груп унутры таварыства ўзмацнялася, яно канчаткова страціла адзіную платформу. Апошнім агульным мерапрыемствам членаў Таварыства мастакоў-станкавістаў і «Изобригады» стала «Антыімперыялістычнага выстаўка, прысвечаная Міжнароднаму Чырвонаму дню», якая адбылася ў жніўні 1931 года ў Маскве. Канчаткова Таварыства мастакоў-станкавістаў ліквідавана ў 1932 годзе.

Вядучыя мастакі Таварыства станкавістаў адыгралі пэўную ролю ў развіцці станковага і манументальнага жывапісу, кніжнай графікі, плаката, сцэнаграфіі.

Зноскі

Літаратура

Костин В. И. ОСТ (Общество станковистов) — Л., 1976.

О́бщество худо́жников-станкови́стов; ОСТ // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 72, 88. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. Лучишкин C. Общество станковистов // Творчество, 1966, № 1.

Спасылкі Воронова Е. В. Общество станковистов: композиционные и сюжетные параллели // Манускрипт. 2021. Том 14. Выпуск 11. С. 2439—2445. Михиенко Т. Н. ОСт (Общество станковистов) // Энциклопедия русского авангарда Общество станковистов (ОСТ) // АртРу.инфо

Катэгорыя:Рускі авангард Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва СССР Катэгорыя:Культура Масквы