22 лютага 2024 года баржа сутыкнулася з ў Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, Кітай), у выніку чаго ён абрынуўся. Дзве машыны трапілі ў раку, а яшчэ тры ўпалі на баржу. Пяцёра загінулі і трое атрымалі раненні.

Ход падзей Каля 5:30 раніцы па мясцовым часе баржа закранула 18-ю апору моста, а затым сутыкнулася з 19-й. Частка моста ўпала ў ваду. Карабель апынуўся ў пастцы пад ім. Прынамсі пяць аўтамабіляў трапілі ў ваду і на баржу. Пяць чалавек загінулі і яшчэ тры атрымалі раненні.

Міністэрства транспарту Кітая арганізавала групу для правядзення пошукава-выратавальнай аперацыі целаў загінулых. З выратавальнай базы ў Шэньчжэне для аказання дапамогі ў аперацыі таксама быў накіраваны хуткасны выратавальны катэр Nanhai Rescue 321.

Да 16:10 па мясцовым часе два грузавікі, якія ўпалі ў ваду, былі знойдзены, а целы іх кіроўцаў і пасажыраў былі знойдзены асобна пазней увечары.

Адміністрацыя марской бяспекі Гуанчжоу ўвяла часовы кантроль за водным рухам на водах у межах 500 метраў уверх і ўніз па плыні ракі, забараніўшы праход для ўсіх плаўсродкаў, акрамя службовых і тэхабслугоўвання.

Наступствы Капітан судна затрыманы. Пачата расследаванне прычын абвалу.

Супрацоўнікі Кітайскай чыгуначнай будаўнічай карпарацыі прыбылі з інспекцыяй на месца трагедыі і палічылі, што рызыкі паўторнага абвальвання моста не будзе. На вечаровай прэс-канферэнцыі ў той жа дзень галоўны інжынер Бюро кіравання транспартам Гуанчжоу паведаміў, што 19-я апора была сурёзна пашкоджана і нахілена, а пралётныя бэлькі паміж 19-й і 20-й апорамі маста прыйшлося замяніць. 25 лютага пачаліся работы па зносе пашкоджанага пралёта. Заяўлена, што рамонт будзе завершаны праз чатыры—пяць месяцаў.

Пасля здарэння падача вады на востраў Санмін была прыпынена. Пашкоджаны камунікацыйныя валаконна-аптычныя кабелі, што прывяло да перапынку сувязі.

Гл. таксама Абвальванне моста ў Балтымары

Крыніцы

Катэгорыя:Люты 2024 года Катэгорыя:Падзеі 22 лютага Катэгорыя:Катастрофы 2024 года Катэгорыя:2024 год у Кітаі