Вусць-Вымскі раён (, ) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Геаграфія Раён размешчаны на ўсходзе Комі. Мяжуе з Удорскім, Княжпагосцкім, Сыктыўдзінскім раёнамі рэспублікі, а таксама з Ленскім раёнам Архангельскай вобласці. Плошча раёна складае 4775 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда, два яе дробныя прытокі і рака Вым.
Гісторыя Прыкладна да XVII стагоддзя мясцовасць уваходзіла ў склад Пермі Вычагодскай — гістарычнай комі-зыранскай вобласці, якая з'яўлялася адной з частак феадальных уладанняў комі.
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). У 1939 годзе з раёна вылучана паўночна-ўсходняя частка, з якой быў утвораны Княжпагосцкі раён. Да 1943 года цэнтр раёна знаходзіўся ў сяле Вусць-Вым, пасля пераведзены ў сяло Айкіна.
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 30 674 чалавекі, большасць з якіх складаюць комі і рускія. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйны падзел У склад раёна ўваходзяць 10 сельскіх і 2 гарадскія паселішчаў.
Назва Адміністрацыйны цэнтр Айкінскае с/п с. Айкіна Вяжайскае с/п п. Вяжайка Гамскае с/п с. Гам Данаельскае с/п п. Данаель Жэшарцкае м/п пгт Жэшарт Ілья-Шорскае с/п п. Ілья-Шор Кажмудорскае с/п с. Кажмудор Мадмаскае с/п п. Мадмас Мікуньскае м/п г. Мікунь Мяжогскае с/п с. Мяжог Студзянецкае с/п п. Студзянец Вусць-Вымскае с/п с. Вусць-Вым
Транспарт Праз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, дзякуючы якой горад Мікунь звязаны з паселішчамі Ілья-Шор, Мяжог, Мадмас, а таксама з гарадамі Котлас, Сыктыўкар і Ухта.
У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць Вусць-Вым і Мікунь з іншымі паселішчамі раёну, а таксама з суседнімі раёнамі Комі і Архангельскай вобласці.
Спасылкі
Официальный сайт Усть-Вымского района Республики Коми
Катэгорыя:Раёны Комі