Станіслаў Хадэцкі (пам. 1529) — польскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Хадэцкіх з Ходача герба «Агоньчык»Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV—XVIII wieku. Spisy". Oprac. Krzysztof Chłapowski, Stefan Ciara, Łukasz Kądziela, Tomasz Nowakowski, Edward Opaliński, Grażyna Rutkowska, Teresa Zielińska. Kórnik 1992, s. 161..
Гетман польны каронны (1492—1499 і 1501—1505)Poczet hetmanów Rzeczypospolitej. Hetmani koronni pod redakcją Mirosława Nagielskiego, Warszawa 2005, s. 391., маршалак вялікі каронны (1501—1529), кашталян львоўскі (1495—1505), староста камянецкі (1495—1510), староста львоўскі (1501—1529), староста церабаўлянскі (1502—1506), староста лубачоўскі (1503—1529), староста галіцкі (1488—1502).
Заняў пасаду камандуючага войскамі на Русі ў 1492 і Падолле ў 1494. Быў камандзірам абароны паточнайZdzisław Spieralski i inni, Zarys dziejów wojskowości. s. 300 у перыяд 1492—1499, 1501—1505Urzędnicy podolscy XIV—XVIII wieku. Spisy". Oprac. Eugeniusz Janas, Witold Kłaczewski, Janusz Kurtyka, Anna Sochacka. Kórnik 1998, s. 195.. Быў сведка прыняцця Пётркаўскага прывілея 1496 годаJan Wincenty Bandtkie, Ius Polonicum : codicibus veteribus manuscriptum et editionibus quibusque collatis, Warszawa 1831, s. 359..
Браў удзел у малдаўскай выправе караля Яна Ольбрахта. У 1498 годзе бараніў раку Сян ад татараў. 13 красавіка 1501 стаў генеральным старостам Русі і старостам львоўскім.
6 мая 1499 у Кракаве браў удзел у падпісанні Кракаўска-Віленскай унііAkta unji Polski z Litwą, 1385—1791, wydali Stanisław Kutrzeba i Władysław Semkowicz, Kraków 1932, s. 121.. Браў удзел у падпісанні так званай радамскай канстытуцыі Nihil novi на сойме ў 1505Volumina Legum, t. I. Petersburg 1859, s. 140..
У 1506 становіцца маршалкам вялікім каронным. Падпісаў дыплом аб абранні Жыгімонта Старога каралём польскім і вялікім князем літоўскімLudwik Finkel, Elekcya Zygmunta I. Sprawy dynastyi Jagiellońskiej i Unii Polsko-Litewskiej, Kraków 1910, s. 215. на сойме ў Пётркаве ў 8 снежня 1506Corpus iuris Polonici. Sectionis 1, Privilegia, statuta, constitutiones, edicta, decreta, mandata regnum Polniae spectantia comprehendentis. Vol. 3, Annos 1506—1522 continentis, Kraków 1906, s. 10, 12.. У 1509 бараніў Камяняц-Падольскі і Галіч ад малдоўскіх войскаў. У 1510 прымае ўдзел у перамовах з малдоўскім гаспадаром Богданам IIIZdzisław Spieralski, Awantury mołdawskie, Warszawa, 1967, s. 71., вынікам якіх стала дамова аб міры. У 1512 годзе ўдзельнічае ў бітве пад Вішняўцом. Пасля Венскага кангрэса становіцца на бок Габсбургаў. У 1518 кіраваў урачыстай каранацыяй каралевы Боны. У тым жа годзе пацярпеў сакрушальнае паражэнне ў бітве пад Сокалем. У часы прускай вайны ў 1520 годзе дастаўляў у Вялікую Польшчу прадукты харчавання з Русі. Быў падпісантам Кракаўскага міру ў 1525 годзеCodex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lituaniae, wydał Maciej Dogiel, t. 4, Wilno 1764, s. 231..
Крыніцы
Катэгорыя:Дыпламаты Польшчы Катэгорыя:Гетманы польныя каронныя Катэгорыя:Маршалкі вялікія каронныя Катэгорыя:Старосты львоўскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў XV стагоддзі Катэгорыя:Памерлі ў 1529 годзе