Біньямін Анэкштэйн (, — ,) — палесцінскі і ізраільскі архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Баранавічах.
Ва ўзросце 19 гадоў перабраўся з бацькамі ў Эрэц-Ісраэль. У 1922 годзе вучыўся ў акадэміі «Бецалель», пасля працаваў як будаўнік, з 1924 года – у архітэктурным бюро Берліна і Пацоўскага.
У 1928 вывучаў архітэктуру ў Генце і Бруселі.
Пасля заканчэння навучання ў 1932 годзе ўдзельнічаў у праектаванні грамадскіх будынкаў у Бруселі, у тым ліку прамысловага банка Бельгіі (фр. Banque Industrielle Belge).
Пасля вяртання ў 1932 годзе ў Палестыну пачынае працаваць у архітэктурнай кампаніі Меіра Рубіна ў Іерусаліме.
Прымаў удзел у розных архітэктурна-дызайнерскіх праектах і конкурсах. Сярод яго работ у першай палове 1930-х гадоў цэнтральны гараж аўтобуснай кампаніі «Ха-Маавір» і рабочыя кварталы ў Тэль-Авіве. У 1937 годзе стварыў будынак Яўрэйскага нацыянальнага фонда.
У часы Другой сусветнай вайны працаваў у Дэпартаменце грамадскіх работ у Іерусаліме.
Пасля вайны заснаваў уласную фірму, праектаваў грамадскія будынкі.
Памёр 19 мая 1949 года.
Катэгорыя:Архітэктары Ізраіля