Канстанцін Пятровіч Бадак () — арганізатар савецкай падпольнай групы ў Баранавічах за часамі Другой сусветнай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Лукі Баранавіцкага павета Польскай Рэспублікі ў 1921 годзе. Вучыўся ў вясковай школе, гімназіі, Віленскім механічным тэхнікуме.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР працаваў настаўнікам у Вялікалукскай школе, адначасова завочна вучыўся ў Маскоўскім сілікатна-будаўнічым інстытуце.

У Другую сусветную вайну становіцца сувязным савецкіх партызан, разведчыкам атрада. Загадам камандавання вясной 1943 года стварае ў лакаматыўным дэпо Баранавічаў падпольную групу, у якую ўваходзілі А. Ягораў, Я. Карніенка. Вясной 1944 года па падрыве воданапорнай вежы на чыгуначнай станцыі, што паралізавала рух цягнікоў, быў затрыманы немцамі. 26 красавіка 1944 года разам з паплечнікамі быў павешаны каля паваротнага кола на тэрыторыі лакаматыўнага дэпо.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 чэрвеня 1965 года пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За адвагу».

Ушанаванне памяці Імя Канстанціна Бадака носіць вуліца ў горадзе Баранавічы Усталявана мемарыяльная таблічка па вул. Даватара,1..

Зноскі

Катэгорыя:Павешаныя на акупаванай тэрыторыі СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны