Альбертаўскі ўніверсітэт мастацтваў () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада.

Гісторыя Установа паўстала з мастацкага дэпартамента, заснаванага Паўднёва-Альбертаўскім тэхналагічным інстытутам у 1926 годзе, пазней перайменаванага ў Альбертаўскі мастацкі каледж у 1960 годзе. Ён быў аддзелены ад тэхналагічнага інстытута ў 1985 годзе, стаўшы незалежным каледжам, які фінансуецца дзяржавай. У 1995 годзе вучэльня атрымала правы надаваць ступені бакалаўра прыгожых мастацтваў і была перайменавана ў Альбертаўскі каледж мастацтваў і дызайну. У 2018 годзе ўрад правінцыі Альберта прызнаў навучальную ўстанову ўніверсітэтам, і ў наступным годзе яна была перайменавана ў Альбертаўскі ўніверсітэт мастацтваў, каб адлюстраваць змяненне статусу вучэльні.

Структура Школа рамёстваў і новых медыяў Школа візуальных мастацтваў Школа камунікацыйнага дызайну Школа крытычных і творчых студый

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Альберта