ААТ «Новасібірскі металургічны завод імя Кузьміна» () — расійскае металургічнае прадпрыемства, заснаванае ў 1992 годзе на базе акцыянернага таварыства адкрытага тыпу «Новасібпракат». Штаб-кватэра размешчана ў Ленінскім раёне г. Новасібірска.
Гісторыя Новасібірскі металургічны завод (НМЗ) створаны у кастрычніку 1941 года на базе мясцовага пракатнага завода і эвакуіраванага з Запарожжа металургічнага завода імя Сярго Арджанікідзэ, «Запарожсталі». У маі 1942 года ён стаў нумарным прадпрыемствам № 702 у складзе Галоўнага ўпраўлення заводаў якаснай металургіі і ферасплаваў «Галспецсталь». У красавіку 1950 года яму вярнулі першапачатковую назву (НМЗ), а праз 4 гады — прысвоілі імя Анатоля Кузьміна. 3 лістапада 1962 года ў завода з’явіўся свой палац культуры — «Металург». У 1963 годзе ў якасці цэха ў склад завода перададзены лістапракатны завод, створаны ў 1953 годзе.
У 1992 годзе Новасібірскі металургічны завод імя А. Н. Кузьміна быў рэарганізаваны ў Новасібпракат, у наступным годзе — у Новасібірскі металургічны завод, а праз пяць гадоў — стаў ААТ «Новасібірскі металургічны завод імя Кузьміна».
У перыяд 2008—2009 гадоў праца завода спынялася. Прычынай гэтаму паслужыла падзенне попыту на прадукцыю, а таксама крызіс. У выніку 90 % работнікаў былі адпраўленыя ў водпускі, на прадпрыемстве было ўведзена назіранне.
У 2012 годзе прадпрыемствам была закуплена і ўстаноўлена сучасная лінія падоўжнага рэзання рулонаў коштам 100 млн рублёў.
Катэгорыя:Прадпрыемствы чорнай металургіі Катэгорыя:Прамысловасць Расіі