Кульджа (, каз. قۇلجا, Құлжа), або Інін () — гарадскі павет у Ілі-казахскай аўтаномнай акрузе Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, месца знаходжання народнага ўрада аўтаномнай акругі.

Геаграфія Размешчаны на паўночным беразе ракі Ілі прыблізна ў 100 км на ўсход ад мяжы Кітая з Алмацінскай вобласцю Казахстана на так званай Кульджынскай раўніне.

На ўсход ад гарадскога павета Кульджа знаходзіцца павет Кульджа, на захад — павет Хачэн, на поўдзень — Чапчал-Сібоскі аўтаномны павет.

Гісторыя Нагорныя пашы Ілійскай даліны здаўна прыцягвалі качавыя народы. Назва «Кульджа» ўпершыню з’яўляецца яшчэ ў эпоху Цюркскага каганата.

У XIII стагоддзі Джагатай, сын Чынгісхана, размясціў тут сталіцу сваіх уладанняў.

У перыяд існавання Джунгарскага ханства, у Ілійскай даліне размяшчалася стаўка джунгарскіх хунтайджытаў.

Пад уладу Пекіна гэтыя землі перайшлі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя па выніках трэцяй айрата-маньчжурскай вайны. Доўгі час Кульджа з’яўлялася фактычнай адміністрацыйнай і ваеннай сталіцай Цынскага Сіньцзяна.

C распаўсюджваннем расійскага ўплыву ў Сямірэччы ў сярэдзіне XIX стагоддзя Кульджа становіцца важным цэнтрам гандлю паміж Расіяй і Кітаем. У 1851 годзе тут быў падпісаны Кульджынскі дагавор, які ўзаконіў гандаль паміж падданымі дзвюх імперый у рэгіёне.

Горад падвергнуўся значнаму разбурэнню ў 1864—66 гадах падчас уйгура-дунганскага паўстання. Кульджа і ўвесь Ілійскі край быў заняты расійскімі войскамі ў 1871 годзе; вернуты Кітаю ў 1881 годзе, пасля чаго многія ілійскія ўйгуры (каля 45 тысяч чалавек) і дунганы (каля 4,6 тысяч) перасяліліся ў расійскія ўладанні.

У 1884 годзе цынскі ўрад стварыў правінцыю Сіньцзян, тэрыторыя вакол Кульджы стала паветам Нін’юань (Нін). Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі ў 1913 годзе павет Нін’юань быў перайменаваны ў павет Інін (Ін). У 1944 годзе пасля Ілійскага паўстання Кульджа стала сталіцай Усходне-Туркестанскай Рэвалюцыйнай Рэспублікі.

У 1952 годзе з пяці раёнаў павета Інін быў створаны гарадскі павет Інін (горад Кульджа). У 1954 годзе ўтворана Ілі-Казахская аўтаномная акруга, і Інін стаў яго сталіцай.

У 1997 годзе ў Кульджы адбыліся хваляванні ўйгурскага насельніцтва.

Насельніцтва Асноўная частка насельніцтва гарадскога павета Кульджа — уйгуры, дунганы і казахі, хоць з кожным годам узмацняецца прыток этнічных ханьцаў з усходу краіны. У ваколіцах горада — паселішчы маньчжураў (сібо) і манголаў, якія займаюцца жывёлагадоўляў. На працягу XIX—XX стагоддзяў у Кульджы быў моцна ўплыў татарскай інтэлігенцыі і купцоў. Па некаторых даных да траціны насельніцтва горада ў першай палове XX стагоддзя складалі татары.

Эканоміка Інін з’яўляецца буйным цэнтрам вытворчасці керамічнай прадукцыі, уключаючы кафляную плітку, якая экспартуецца ў Цэнтральную Азію і Расію.

Заўвагі

Літаратура Госманов М. Ябылмаган китап яки чәчелгән орлыклар. — Казан: Татар. кит. нәшр., 1996. — 206 бит. Г. Е. Грум-Гржимайло, ЭСБЕ Г. Е. Грум-Гржимайло, Суйдун (позднее Суйдин, современный Шуйдин) в ЭСБЕ Г. Е. Грум-Гржимайло, Илийский край в ЭСБЕ Или, река Семиречинской области в ЭСБЕ В. А. Моисев, «Россия и Китай в Центральной Азии (вторая половина XIX в. — 1917 гг.)» ISBN 5-93957-025-9. Ч. Ч. Валиханов, Западный край Китайской им­перии и город Кульджа [Дневник поездки в Кульджу 1856] // Собрание сочинений в 5 т. - Т.2. - Алма-Ата, 1985. Из журналов XIX века

Спасылкі Государственная Зона Пограничного Экономического Сотрудничества города Кульджи

Катэгорыя:Гарады Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна