KMW F2 (Fennek 2) — сямейства модульных браніраваных колавых транспартных сродкаў, якія вырабляюцца кампаніяй KMW. Папярэднікам распрацоўкі стаў бранявік Fennek.
F2 распрацаваны ў варыянтах патрульнага аўтамабіля з колавай формулай 4x4 і грузавога 6x6.
Корпус сталёвы. Абаронены ад стральбы з кулямёта калібра 7,62 мм, а таксама ад уздзеяння самаробных выбуховак, мін і балістычных снарадаў.
Абсталёўваецца кулямётам SIG MG 710 калібра 7,62 мм або кулямётам GAU-19 калібра .50, а таксама 40-мм аўтаматычным гранатамётам M203.
Машына знаходзіцца на ўзбраенні армій Германіі і Нідэрландаў.
Тэхнічныя характарыстыкі: Баявая маса: 7,5—24 т Грузападымальнасць: 4 т Максімальная хуткасць: 100 км/г Запас ходу: 1000 км Магутнасць рухавіка: 2 х 150 кВт
Крыніцы
Спасылкі KMW web page on the F2 vehicle https://www.army-technology.com/projects/fennek-2-wheeled-armoured-vehicle/ https://www.army-technology.com/projects/fennek/ https://tanknutdave.com/the-german-fennek-vehicle-family-4x4/
Катэгорыя:Бранятэхніка Германіі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта