Звярынае малако — казачны сюжэт, шырока распаўсюджаны ва ўсходніх славян.
Сюжэт У гісторыях пра звярынае малако звычайна распавядаецца пра няверную жонку, сястру ці маці, якія, каб пазбавіцца ад замінаючага ім героя, адпраўляюць яго за звярыным малаком у лес (часам прыкідваюцца хворымі і кажуць, што звярынае малако можа іх вылечыць). Герой пераадольвае перашкоды і дастае звярынае малако альбо сам, альбо пры дапамозе чароўных памочнікаў — выратаваных ім звяроў. У ролі палюбоўніка няслушнай сястры (жонкі, маці), дзеля якога падступная дзяўчына і пасылае брата на пагібель, выступае Агністы цар, разбойнік, змей, вядзьмак, жалезны воўк.
Распаўсюджанасць Вядома 74 варыянты рускіх, 46 — украінскіх, 25 — беларускі казак. Сюжэт распаўсюджаны і сярод іншых народаў, найстарэйшыя варыянты якога зафіксаваныя ў сярэднявечнай літаратуры. Сляды гэтага сюжэту адзначаліся даследчыкамі ў «Старэйшай Эдзе». Інакш называецца «Няверная жонка» або «Няшчырая хвароба».
Літаратура
Сюжет № 315=АA315А. «Звериное молоко» // Сравнительный указатель сюжетов. Восточнославянская сказка
Катэгорыя:Украінскія казкі Катэгорыя:Рускія казкі Катэгорыя:Беларускія казкі