Марэн Адэ (; нар. , ) — нямецкі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Біяграфія Нарадзілася 12 снежня 1976 года ў Карлсруэ (зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія). Захаплялася кіно з дзяцінства і пачала здымаць першыя кароткаметражныя фільмы яшчэ падчас вучобы ў старэйшай школе. Скончыла факультэт прадзюсіравання і менеджменту медыя Універсітэта тэлебачання і кіно ў Мюнхене, а ў 2004 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «рэжысура».

У 2001 годзе разам з Джанін Якоўскі заснавала прадзюсарскую кампанію «Komplizen Film». Дэбютавала як рэжысёр з карцінай «Лес для дрэў» (2003), адзначанай прызам журы кінафестывалю «Сандэнс». У 2009 годзе ўдастоілася Гран-пры журы Берлінскага кінафестывалю з меладрамай «Страсць не ведае перашкод».

Адной з самых вядомых рэжысёрскіх работ стала драма «Тоні Эрдман» (2016), якая заваявала прэміі «Бодыль», прыз ФІПРЭСІ ў Канах і званне «Фільма года» на кінафестывалі ў Сан-Себасцьяне, а таксама намінацыі на прэміі BAFTA, «Залаты глобус» і «Оскар».

Зноскі

Спасылкі Марэн Адэ на сайце «Internet Movie Database»

Катэгорыя:Кінарэжысёры Германіі Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты Германіі Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінапрадзюсары Германіі Катэгорыя:Кінапрадзюсары XXI стагоддзя