Балтыйская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Назва вуліцы даволі разспаўсюджана на прасторы былога СССР. Месціцца ў раёне былога Козыраўскага прадмесця паміж вуліцамі Партызанскай і Козыраўскай. На вуліцы захаваўся адзін двухпавярховы дом (12), пабудаваны ў 1951-52 гг., уся астатняя забудова адносіцца да 2008-09, 2012-14 г.; частка двухпавярховых будынкаў пачатку 1950-х гг. знесена ў 1980-х гг., а яшчэ частка ў 2011 гСпіс будынкаў Балтыйскай вуліцы за 1951-2014 гг.. Будаўніцтва шматпавярховых дамоў 2 і 4 прывяло да знікнення суседняй Пілоцкай вуліцы, а дом 10 стаў напамінам аб яшчэ адной зніклай у 2010-х гг. вуліцы: ПалтаўскайИсчезнувшие улицы Минска. Часть 3-я. Улицы Полтавская и Пилотская // Минск. История и современность. LiveJournal.
У маі 2020 г. вуліца патрапіла пад увагу недзяржаўных СМІ ў сувязі з хуткім распаўсюджаннем COVID-19 на гэтай вуліцы.
Спасылкі
Балтыйская вуліца на карце АТО.ВУ Балтыйская вуліца на Wikimapia
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)