Прычудскія гаворкі, (гаворкі старавераў Прычуддзя, старавераў Эстоніі) — група блізкароднасных гаворак рускай і беларускай мове, іх часам лічаць пераходным паміж рускай і беларускай мовамі, разам з пскоўскімі. Традыцыйна выкарыстоўваюцца ў паселішчах размешчаных уздоўж узбярэжжа Чудскага возера, на тэрыторыі Пскоўскай вобласці і некаторых эстонскіх паветаў. Большасць носьбітаў пражывае на тэрыторыі Эстоніі. У рамках расійскай дыялекталагічнай традыцыі гэтыя ідыёмы часцей за ўсё адносяць да пскоўскай групы гаворак, хоць яны і маюць некаторыя рысы, не характэрныя ні для пскоўскіх, ні для якіх-небудзь іншых рускіх дыялектаў. Некаторыя з’явы аб’ядноўваюць іх з беларускай мовай, таксама ў гаворках назіраецца уплыў эстонскай мовы.

Гаворкі Заходняга (эстонскага) і Усходняга (расійскага) Прычуддзя ўяўляюць сабой дыялектны кантынуум, няхай і некалькі змешаны ў выніку рознанакіраваных міграцыйных працэсаў XX стагоддзя і моцнага ўплыву літаратурнай расійскай мовы, якая насаджаецца ва ўсіх публічных і фармальных сферах жыцця. Для ідыёмаў цэнтральнай і паўднёвай частак Усходняга Прычуддзя разам з агульнымі для Чудскіх гаворак дэталямі характэрна змешванне рыс пскоўскіх і гдоўскіх гаворак.

Прыклады Прычудскія гаворкі: Ни пэцкай адёжыну, хто мыть и чыстить буди?

Беларуская мова: Ня пэцкай адзежу, хто мыць і чысціць будзе?

Руская мова: Не пачкай одежду, кто мыть и чистить будет? Прычудскія гаворкіРуская моваБеларуская моваЭстонская to rowgriabcygrestihrebcysõudmaotherinšydrugojinšyteinepermitlubarazriešenijedazvollubaforglidliadliajaokshejononjontaTuesdayavtorakvtornikaŭtorakteisipäevteacajčajčajteesausagevorstikkolbasakaŭbasavorst

Зноскі

Кюльмоя И. П., Ровнова О. Г. О современном состоянии русских старообрядческих говоров Западного Причудья, 2007 . Ровнова О. Г. Говоры староверов Западного Причудья по материалам 1946 г. и 2003—2007 гг. // Humaniora: Lingua Russica. Труды по русской и славняской филологии. Лингвистика X. Очерки по истории и культуре староверов Эстонии. II. Тарту, 2007. С. 178—189. Ровнова О. Г. Староверы Западного и Восточного Причудья: проблема конфессиональных и языковых связей. Тарту, 2001.