Шатра́віна (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Крапівенскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Оршы і за 1 км на поўдзень ад аўтадарогі Орша — Дуброўна — .

Назва Фіксавалася старое літоўскае прозвішча Шатраў (Szatraw)https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-D9B8-X?i=581&cat=1712245, смаргонскае Шатраўскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-X324-G?i=890&cc=4166194.

Гісторыя Колішняе ўладанне Льва Сапегі ў складзе маёнтка Дуброўна ў Аршанскім павеце. У канцы XVIII стагоддзя была вядома як Шатровіна (Шетравіна). Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай — у складзе Аршанскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, належала Кацярыне Грынкевіч (Грыневіч?). З другой паловы XIX стагоддзя — у Пугляёўскай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні, уваходзіла ў маёнтак Грэкаўка князёў Любамірскіх, потым належала Вальсу фон Шпрык. Па звестках 1892 года — ліфляндскім дваранам Альфрэду і Геральду Вільгельмавічам фон Валь і Аляксандру фон Шмрок. З’яўлялася цэнтрам Шатравінскага сельскага таварыства. Меўся хлебазапасны магазін. У 1915 годзе меліся 2 прыватныя пасекі з 15 вуллямі. У 1919 годзе перададзена ў Аршанскі раён. З сакавіка 1924 года паселішча ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 жыхароў вёскі.

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1777 год — 8 душ хрысціянВедомость о дворянах Могилёвской губернии 1777 г. стр.21, 1783 год — 4 двары, 11 рэвізскіх душ мужчынскага і 11 жаночага полу. XIX стагоддзе: 1857 год — 59 сялянСписок населённых мест Могилёвской губернии 1857 г. стр.345 ;1881 год — 27 сялян. XX стагоддзе: 1910 год — 20 двароў, 127 жыхароўСписок населённых мест Могилёвской губернии 1910 г. под редакцией Г. П. Пожарова стр..60; 1915 год — 20 двароў, 130 жыхароў; 1926 год — 30 двароў, 151 жыхар; 1959 год — 167 жыхароў; 1998 год — 21 двор, 39 жыхароў; 1999 год — 47 чалавек. XXI стагоддзе: 2009 год — 37 чалавекНасельніцтва па выніках перапісу 2009 года ; 2017 год — 37 гаспадарак, 21 пастаянны жыхарГарады і вёскі Беларусі. т.10 Віцебская вобласць. Кн.1 Мінск:Беларуская Энцыклапедыя ім. Петруся Броўкі, 2018; 2020 год — 37 гаспадарак, 18 пастаянных жыхароў

Спасылкі

Катэгорыя:Крапівенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна