Маўнт-Роялскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1910 годзе ўрадам правінцыі Альберта. У 1931 годзе назва была зменена на Маўнт-Роялскі малодшы каледж. У 2009 годзе ўстанова афіцыйна атрымала статус і назву ўніверсітэта.

Структура Факультэт мастацтваў Факультэт здароўя, супольнасці і адукацыі Факультэт прыродазнаўчых навук і тэхналогій Факультэт дадатковай адукацыі і павышэння кваліфікацыі Школа бізнесу Школа камунікацый

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады