Універсітэт французскага Антарыа () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт з'яўляецца першым аўтаномным франкамоўным універсітэтам, адкрытым у правінцыі, які быў зарэгістраваны Заканадаўчай асамблеяй Антарыа ў красавіку 2018 года. Установа прапанавала сваю першую адукацыйную праграму ў верасні 2019 года і прыняла першую групу студэнтаў дзённай формы навучання ў 2021 годзе.
У якасці асноўнай мовы навучання выкарыстоўваецца французская мова. Будучыя студэнты павінны альбо прайсці тры гады вывучэння французскай мовы ў сярэдняй школе, альбо здаць тэст на веданне французскай мовы.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады