Лаўрэнцьеўскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Грэйтэр-Садберы ў правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка Зарэгістраваны 28 сакавіка 1960 года. Назва паходзіць ад размешчанага побач заказніка Лаўрэнцьеўскага возера. Універсітэт сёння прапануе мноства ступеняў бакалаўра, магістра і доктара. Гэта двухмоўны (франка-англійскі) універсітэт, буйнейшая інстытуцыя ў галіне двухмоўнай дыстанцыйнай адукацыі ў Канадзе. Універсітэт прапануе адукацыйныя праграмы па шматлікіх спецыяльнасцях, уключаючы мастацтва, сацыяльныя навукі, прыродазнаўчыя навукі, архітэктуру, інжынерыю, горную справу, ахову здароўя, кіраванне бізнесам, фінансы і крыміналістыку.

Структура Факультэты Факультэт мастацтваў Факультэт адукацыі і здароўя Факультэт менеджменту Факультэт прыродазнаўчых навук, інжынерыі і архітэктуры

Школы Школа інжынерыі Школа горнай справы Школа навук аб Зямлі Школа архітэктуры Школа адукацыі Школа вольных мастатцваў Школа адносін з карэннымі народамі Школа прыродазнаўчых навук Школа кінезіялогіі і навук пра здароўе Школа спартыўнага кіравання Школа медсястрынства Школа сацыяльнай працы Школа паталогій маўлення (лагапедыі)

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады