13 красавіка 2024 года 40-гадовы Джоэл Каучы напаў з нажом на людзей у гандлёвым цэнтры Westfield Bondi Junction ва ўсходнім прыгарадзе Сіднея (Аўстралія), забіўшы шэсць і параніўшы яшчэ дванаццаць чалавек. Нападнік быў застрэлены паліцыянтам.

Ход падзей Па даных паліцыі Новага Паўднёвага Уэльса, нападнік ўвайшоў у Westfield Bondi Junction каля 15:10 вечара. Пры ім быў 30-сантыметровы нож. Праз 10 хвілін ён напаў на сваю першую ахвяру.

Відавочцы казалі, што ён паводзіў сябе бязладна, а на відэазапісах з камер бяспекі і смартфонаў выпадковых мінакоў відаць, як злачынец кідаецца са зброяй на адных пакупнікоў, не звяртаючы ўвагі на іншых. Неадкладна была выклікана паліцыя, пачалася эвакуацыя наведавальнікаў і работнікаў ГЦ. Да месца падзей прыбыла 40 карэт хуткай дапамогі.

Пяць пацярпелых загінулі на месцы (адна ахвяра пазней сканала ў бальніцы). Дванаццаць іншых былі шпіталізаваны.

Злачынец кінуўся з нажом на паліцыянта Эмі Скот, але яна стрэліла яму ў грудзі. Праваахоўніца пачала рабіць параненаму сардэчна-лёгачную рэанімацыю, але той сканаў.

Нападнік На наступную раніцу было названа імя нападніка — Джоэл Каучы. Жыў у г. Тувумба, штат Квінсленд. У сакавіку 2024 года пераехаў у Сідней. Халасты, дзяцей не было. З 17 гадоў пакутаваў ад праблем з псіхічным здароўем. Следчыя заявілі, што ў Каучы была шызафрэнія.

Рэакцыі Прэм’ер-міністр Энтані Албаніз назваў інцыдэнт «жахлівым актам гвалту» і выказаў спачуванне пацярпелым.

Спачуванні выказалі брытанскі манарх Карл III і каралева Каміла, а таксама папа Францыск і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

Заўвагі

Катэгорыя:Красавік 2024 года Катэгорыя:Падзеі 13 красавіка Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2024 годзе