Лю Шэньэ (; 1897—1975) — кітайскі батанік.
Біяграфія Лю Шэньэ нарадзіўся 26 жніўня 1897 года ў . Вучыўся ў школе ў Цзінане, у 1920 годзе адправіўся ў Францыю для атрымання далейшай адукацыі. У 1929 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Ліёнскім універсітэце.
Па вяртанні ў Кітай у 1930 годзе Лю працаваў у Пекінскім батанічным інстытуце. У гэты ж час ён узначаліў Нацыянальную акадэмію Пекіна. У тым жа годзе ён здзейсніў падарожжа па ўсходнім Кітаю, наведаўшы прыбярэжныя зоны правінцый Шаньдун, Цзянсу, Чжэцзян, Фуцзянь і Гуандун. У 1931 годзе ён прымаў удзел у французскай экспедыцыі ў Сіньцзян.
У 1935 годзе Лю Шэньэ і Чжун Буцю даследавалі флору Аньхоя. У 1936 годзе адбылася экспедыцыя Лю ў Ганьсу і Цынхай. Па вяртанні ў Пекін ён разам з Батанічным інстытутам быў вымушаны пераехаць у Сянь у Шаньсі з прычыны распачатай войны з Японіяй. Лю працягнуў падарожнічаць па паўночным усходзе краіны, займаючыся батанічнымі даследаваннямі. У 1941 годзе інстытут быў перавезены ў Куньмін, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны — вернуты ў Пекін.
У 1950 годзе Лю Шэньэ ўзначаліў паўночна-ўсходнюю сельскагаспадарчую службу, у 1954 годзе стаў выканаўчым дырэктарам Інстытута глебазнаўства Кітайскай акадэміі лясніцтва. Пасля Лю наведваў КНДР, СССР і іншыя краіны.
Лю быў членам першага, другога і трэцяга Усекітайскіх народных сходаў, член Дэмакратычнай лігі. Ён некалькі гадоў працаваў намеснікам мэра Шэньяна, а таксама ў адміністрацыі правінцыі Ляанін.
23 лістапада 1975 года Лю Шэньэ памёр.
Некаторыя навуковыя публікацыі
Некаторыя віды раслін, названыя ў гонар Лю Шэньэ
Спасылкі
Катэгорыя:Батанікі XX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі Кітая