Венская канвенцыя аб дарожных знаках і сігналах гэта згода, якая быда прынятая 8 лістапада 1968 года з мэтай уніфікацыі дарожных знакаў і сігналаў.

На канвенцыі прынялі адзіныя стандарты светлавых сігналаў, дарожнай маркіроўкі, і знакаў. Яна была распрацавана падчас канферэнцыі ЮНЕСКА з 7 кастрычніка па 8 лістапада 1968 году ў Вене. Разам з ёй была распрацавана Венская канвецыя аб дарожным руху, якая ўніфікавала правілы дарожнага руху

Краіны Станам на 2016 год удзельнікамі канвенцыі з’яўляюцца 68 дзяржаў:

Аўстрыя

В’етнам

Данія

Эстонія

Кыргызстан

Латвія

 Ліберыя

Нарвегія

Сенегал

Фінляндыя

Чарнагорыя

Класіфікацыя Дарожныя знакі падзяляюцца на 8 катэгорыіConvention on Road Traffic, of 8 November 1968 , United Nations Economic Commission for Europe:

Раздзел A — папяраджальныя знакі. Маюць трохвугольную ці рамбавідную форму, белы ці жоўты фон, чорны ці цёмна-сіні малюнак, і чырвоны абрыс. Папераджаюць аб небаспецы.

Прыклады:

Раздзел B — знакі прыярытэту. Маюць розныя формы, выкарыстоўваюць разнастайныя колеры. Рэгулююць парадак праезду на скрыжаваннях і вузкіх месцаў на дарозе.

Прыклады:

Раздзел C — забараняючыя і абмежавальныя знакі. Маюць круглую форму, белы ці жоўты фон, чорны ці цёмна-сіні малюнак, і чырвоны абрыс. Забараняюць пэўныя дзеянні і рух пэўных транспартных сродкаў.

Прыклады:

Раздзел D — знакі загаду. Маюць круглую форму, белы, сіні ці жоўты фон, чорны, белы ці цёмна-сіні малюнак, і чырвоны ці белы абрыс. Загадваюць пэўныя дзеянні. Прыклады:

Раздзел E — знакі асаблівых загадаў.

Раздзел F — знакі сервісу, якія абазначаюць аб’екты. Удзельнікі дарожнага руху інфармуюцца аб характары дарогі, размяшчэнні палос руху і інш. Да такіх знакаў адносяцца таксама ўказальнікі напрамку і адлегласці і знакі з назвамі гарадоў і рэк. Прыклады:

Раздзел G — Напрамкавыя і інфармацыйныя знакі. Маюць прамавугольную форму і выкарыстоўваюцца разнастайныя колеры. Даюць інфармацыю пра месцазнаходжанне кіроўцы і магчымыя пункты назначэння. Прыклады:

Раздзел H — дадатковыя таблічкі. Маюць прамавугольную форму, белы ці жоўты фон, чорны ці цёмна-сіні надпіс, і тонкі чорны абрыс. З’яўляюцца дадатковымі да катэгорый вышэйпералічаных знакаў. Асобна не выкарыстоўваюцца. Удакладняюць дзеянні асноўных знакаў па часе, ці паказваюць адлегласці да дзеяння знака ці яго трываласць.

Прыклады:

Гл. таксама

Правілы дарожнага руху Правілы дарожнага руху Беларусі Дарожныя знакі Беларусі

Зноскі

Катэгорыя:Дарожны рух Катэгорыя:Міжнародныя канвенцыі Катэгорыя:Дарожныя знакі Катэгорыя:Транспарт у 1960-я Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы 1968 года Катэгорыя:1968 год у Аўстрыі