Ніна Абулен Коржынек (; 27 мая 1970, Дуброўнік, Югаславія) — харвацкая скрыпачка, палітолаг, чыноўнік, міністр культуры ў першым і міністр культуры і медыя ў другім урадзе Андрэя Пленкавіча.

Біяграфія Нарадзіліся ў 1970 годзе Дуброўніку у сям’і Ніколы Чыча Абулена, які быў мэрам Дуброўніка з 1993 па 1997 год. Скончыўшы пачатковую і сярэднюю школу ў родным горадзе, Ніна паступіла ў Акадэмію музыкі Заграба пры Заграбскім ўніверсітэце, дзе вучылася па класе скрыпкі да выпуску ў 1992 годзе. Скончыла ў 1996 годзе факультэт гуманітарных і сацыяльных навук (філасофскі факультэт) Заграбскага універсітэта па кірунку «Французская філалогія і параўнальнае літаратуразнаўства». Праходзіла павышэнне кваліфікацыі на кафедры дактарантуры і бесперапыннай адукацыі Парыжскага універсітэта Дафін па кірунку «Эканоміка і фінансаванне культуры», у 2004 годзе на факультэце палітычных навук Заграбскага ўніверсітэта атрымала дыплом магістра па паліталогіі па спецыяльнасці «Параўнальная палітыка», а ў 2013 годзе на гэтым жа факультэце атрымала ступень доктара палітычных навук, абараніўшы дысертацыю на тэму «Уплыў міжнародных інтэграцыйных працэсаў на змяненне аб’ёму нацыянальнай культурнай палітыкі» (). Выпускніца Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў.

У 1992—1996 гадах працавала ў рэктараце Заграбскага ўніверсітэта. З 1997 па 1998 год была саветнікам Упраўлення ЮНЕСКА па пытаннях гендэрнай роўнасці ў Парыжы. У 1998—2000 гадах кіравала Кабінетам міністра культуры Харватыі. У 2000 годзе загадвала аддзелам па справах ЮНЕСКА Міністэрства замежных спраў Харватыі. У 2000—2006 і ў 2012—2016 гадах працавала навуковым супрацоўнікам заграбскага Інстытута міжнародных адносін. З 2006 па 2011 год — памочнік міністра і дзяржаўны сакратар Міністэрства культуры Харватыі, адказны за пытанні культуры і СМІ. Са снежня 2012 па студзень 2015 года займала пасаду старшыні савета па праграмах HRT.

Член групы экспертаў ЮНЕСКА па пытаннях выканання Канвенцыі аб ахове і заахвочванні разнастайнасці формаў культурнага самавыяўлення. Удзельнічала ў розных праектах, якія каардынуе ЮНЕСКА, ПРААН або Савет Еўропы. Публікавала артыкулы пераважна на тэмы культурнай палітыкі, еўрапейскай інтэграцыі ў сферы культуры і міжнароднага супрацоўніцтва.

Супрацоўнічае з рознымі культурнымі сеткамі, арганізацыямі і фондамі як Харватыі, так і замежжа па пытаннях, звязаных з культурнай палітыкай, а асабліва з культурнай разнастайнасцю. Індывідуальна або ў складзе каманды далучалася да розных праектаў ЮНЕСКА, ПРААН, Савета Еўропы, Еўрапейскага культурнага фонду, Еўразійскага фонду, Еўрапарламента і да таго падобнае. Удзельнічае ў працы сусветнай сеткі даследаванняў і супрацоўніцтва ў галіне культурнага развіцця «Culturelink».

Валодае англійскай, французскай і італьянскай мовамі.

Неадназначнасць кандыдатуры Фігура Ніны Абулен Каржынек некалькі супярэчлівая. Як беспартыйны спецыяліст яна займала дзяржаўныя пасады ў органах, якія адказваюць за культуру, як за кіраванне ХДС, так і СДП, а яе праца ў харвацкім аўдыёвізуальным цэнтры, між тым, выклікала спрэчкі, асабліва сярод правай часткі харвацкай грамадскасці, з-за меркаваных фінансавых і іншых парушэнняў, а таксама фінансавання некалькіх дакументальных фільмаў, якія сваім зместам, звязаным са злачынствамі Харвацкіх сіл у Айчыннай вайне 1991—1995 гадоў, нібыта «абражаюць годнасць пацярпелых у вайне». Гэтыя абвінавачванні ўзмацніліся незадоўга да яе прызначэння, калі Пленкавіч атрымаў мандат на фарміраванне ўрада і адчуваў магутны ціск з боку правага крыла сваёй партыі з мэтай пакінуць на той пасадзе неадназначнага, але надзвычай папулярнага сярод правых міністра Златка Гасанбегавіча.

Спасылкі Біяграфія на сайце ўрада Харватыі

Катэгорыя:Міністры Харватыі