Заходне-Антарыйскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лондан у правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка Галоўны кампус размешчаны на 455 гектарах, акружаны жылымі кварталамі і ракой. Ва ўніверсітэце працуюць 12 акадэмічных факультэтаў і школ. Універсітэт быў заснаваны 7 сакавіка 1878 года англіканскім біскупам Ісаакам Хельмутам і стаў пазаканфесійнай установай у 1908 годзе.
Структура Факультэт мастацтваў і гуманітарных навук Факультэт музыкі Факультэт адукацыі Факультэт інжынерыі Факультэт навук пра здароўе Факультэт інфармацыі і медыязнаўства Факультэт права Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльных навук Школа бізнесу Школа медыцыны і стаматалогіі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады