У красавіку 2023 года пачалося ўзброенае супрацьстаянне на тэрыторыі Судана паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП), якая сыходзіць сваімі каранямі да апалчэння Джанджавід. Баявыя дзеянні спачатку ахапілі сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу паміж Абдэлем аль-Бурханам і Махамедам Дагала, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі САП у шэрагі арміі. Храналогія

Студзень 2 студзеня — атрады Дагала атакавалі горад Бара (Паўночны Кардафан). ВПС Судана разбамбілі пазіцыі праціўніка ў Вад-Медані, Сенары і Хартуме. 5 студзеня — 11 чалавек загінулі пры ўрадавым авіяўдары па Вад-Медані. 7 студзеня — войскі аль-Хілу захапілі Даланг. 8 студзеня — адбыліся сутыкненні ў гарах Нубы з удзелам УСС, САП і НВРС-П. Урадавая авіяцыя атакавала лагер байцоў Дагала пад Далангам. 9 студзеня — войскі Дагала пачалі наступленне ў Амдурмане з мэтай аб’яднаць свае групоўкі ў раёнах Карары і Махандзісін. 10 студзеня — прыхільнікі Дагала і аль-Хілу адбілі атаку праціўніка на Даланг, знішчыўшы 5 транспартных сродкаў і захапіўшы яшчэ 21. У Ньяле пры бамбардзіроўцы з боку ўрада загінулі 2 чалавекі. 11 студзеня — прынамсі 23 чалавекі загінулі ў выніку авіяўдараў УСС у раёне Соба ў Хартуме, яшчэ дзесяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу на поўдні сталіцы. У Ньяле авіяцыя прыхільнікаў Бурхана пашкодзіла мячэць і музей. 13 студзеня — Узброеныя сілы Судана атакавалі гарады Эль-Бувейда (штат Гезіра) і Эль-Фаў (штат Гедарэф). 14 студзеня — авіяцыя прыхільнікаў Бурхана нанесла ўдары па гарнізоне САП у штаце Белы Ніл. УСС аднавілі кантроль над раёнамі Аль-Умда і Аль-Абасія ў Амдурмане. У выніку бамбардзіроўкі Эль-Генейны загінулі сем чалавек. Пасля ўварвання туды сіл Дагала УСС нанеслі авіяўдары па старажытных меройскіх гарадах Нага і Мусаварат-эс-Суфра, якія ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 17 студзеня — дванаццаць чалавек загінулі пры ўрадавай бамбардзіроўцы горада Эль-Зуруг (Паўночны Дарфур). У Амдурмане прыхільнікі Бурхана забілі лекара (мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён быў афіцэрам разведкі САП). Паведамлялася аб баях на ўсход ад Аль-Мангала, апошняга буйнога горада Гезіры, які не знаходзіўся пад кантролем атрадаў Дагала. 21 студзеня — адзінаццаць чалавек загінулі ў выніку авіяўдараў УСС па вёсцы Абу-Хабуб на захад ад Муглада. Чатыры чалавекі загінулі ў выніку ракетнага абстрэлу каля валанцёрскай кухні ў раёне Шамбат горада Хартум-Бахры. 22 студзеня — пяць чалавек былі забітыя ў сутыкненнях у Данкі-эль-Адэ, на захад ад Бабанусы. Яшчэ восем чалавек загінулі ў выніку ўрадавых авіяўдараў па вёсках на захад ад Муглада. САП аблажылі вёску Вад-Кебейш на поўнач ад Эль-Гетэйны. Еўрапейскі савет увёў санкцыі супраць шасці фірмаў «за падтрымку дзейнасці, якая падрывае стабільнасць і палітычны пераход у Судане». Сярод іх апынуліся дзве фірмы, якія займаюцца вытворчасцю зброі і транспартных сродкаў для арміі Бурхана. 24 студзеня — адзін чалавек загінуў у ходзе сутыкненняў у лагеры для ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук. САП пачалі наступленне з мэтай захопу Бабанусы. Прынамсі 23 чалавекі загінулі, яшчэ 30 атрымалі раненні. 25 студзеня — суданская авіяцыя нанесла авіяўдары па Эд-Даэне. 26 студзеня — Sudan War Monitor паведаміла, што войскі Дагала захапілі большую частку Бабанусы, і паказала, што паўстанцы праніклі ў штаб 22-й пяхотнай дывізіі УСС. 27 студзеня — раніцай УСС пачалі наступленне пад Хартумам, падчас якога захапілі гарнізон праціўніка ў раёне Кадру ў Хартум-Бахры і мост Аль-Джавафа, які злучае Кадру і нафтаперапрацоўчы завод Эль-Джэйлі. 28 студзеня — байцы Дагала заявілі, што збілі беспілотнік іранскай вытворчасці Qods Mohajer-6 над Амдурманам. У сваю чаргу, як паведамілі УСС, яны знішчылі базу САП у раёне Эль-Кадары ў Хартум-Бахры. 29 студзеня — намеснік камандуючага УСС Ясір аль-Ата заявіў, што яны сфармавалі саюз з войскамі Аль-Хілу, што апошні адмаўляў. На ўсход ад Гедэрава адбыліся сутычкі паміж атрадамі Мінаві і Тамбура. 30 студзеня — Бурхан загадаў УСС пачаць поўнамаштабнае наступленне. 31 студзеня — ЗША ўвялі санкцыі супраць трох фірмаў, звязаных з САП. У Банабусе для эвакуацыі мірных жыхароў абвешчана часовае спыненне агню.

Люты 9 лютага — байцы НВРС—П аль-Хілу выбілі САП з Хабілы. 16 лютага — урадавыя падраздзяленні з поўначы Амдурмана злучыліся з абложанай штаб-кватэрай інжынернага корпуса УСС у раёне Аль-Таўра. 17 лютага — у Амдурман прыбылі атрады групоўкі «Рух за справядлівасць і роўнасць». 20 лютага — як мінімум 10 чалавек загінулі пры абстрэлах УСС горада Эд-Даэйна. 21 лютага — ад дзеянняў БПЛА ў Хартум-Бахры загінулі пяць чалавек. 22 лютага — чатырнаццаць чалавек загінулі ў выніку нападу на гандлёвы канвой недалёка ад Тартахана, Усходні Дарфур. Сем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу ў раёне Аль-Нахда ў Хартуме. 25 лютага — УСС заявілі, што атачылі паўстанцаў у штаб-кватэры суданскага тэлебачання ў Амдурмане. 26 лютага — армія Бурхана аднавіла кантроль над раёнам Аброф у Амдурмане.

Сакавік 4 сакавіка — па меншай меры два мірных жыхара былі забітыя і яшчэ чацвёра атрымалі раненні ў выніку авіяўдараў УСС па Мугладу. 5 сакавіка — прыхільнікі Дагала заявілі, што захапілі горад Эль-Медына Араб (штат Гезіра). 7 сакавіка — пяць чалавек былі забітыя падчас рэйду мяцежнікаў на вёску Эль-Дудыя ў Заходнім Кардафане. 12 сакавіка — УСС заявілі, што вярнулі кантроль над штаб-кватэрай Суданскай нацыянальнай радыёвяшчальнай карпарацыі ў Амдурмане. 14 сакавіка — Узброеныя сілы Судана заявілі, што адбілі мост Вад аль-Башыр у Амдурмане. Улады краіны таксама паведамілі аб затрыманні 14 паўднёвасуданцаў, абвінавачаных ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку САП. У Эль-Хадры пры авіяўдары па школе загінулі 14 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей і 2 настаўнікі. 15 сакавіка — 8 чалавек загінулі пры нападзе мяцежнікаў на вёску Ум-Джарыс (штат Гезіра). 16 сакавіка — улады паведамілі, што армія адбіла атаку праціўніка на штаб-кватэру корпуса сувязі ў Хартум-Бахры. 20 сакавіка — у выніку баёў пашкоджаны храм суфійскага лідара шэйха Хасана аль-Фаціха Карыбулы ў раёне Вад Нубаві ў Амдурмане. 22 сакавіка — тры чалавекі загінулі ў выніку авіяўдару ВПС Судана па Шуаа, Заходні Кардафан. Пяць чалавек былі забітыя падчас рэйдаў САП на Эль-Хасахеса і Руфа ў штаце Гезіра. 24 сакавіка — апалчэнцы Мінаві афіцыйна абвясцілі, што будуць змагацца з САП. 25 сакавіка — дзевяць чалавек загінулі пры ўрадавых бамбардзіроўках Эль-Фашыра. 27 сакавіка — войскі Бурхана нанеслі авіяўдар па канвоі праціўніка недалёка ад Меліта (Паўночны Дарфур). Паўстанцы заявілі, што аднавілі кантроль над мостам Вад аль-Башыр у Амдурмане. 28 сакавіка — восем чалавек былі забітыя падчас рэйду атрадаў Дагала на вёску Аль-Такла Джабара ў штаце Гезіра.

Красавік 1 красавіка — у Паўднёвы Дарфур прыбыла першая партыя гуманітарнай дапамогі ад Сусветнай харчовай праграмы. 2 красавіка — дванаццаць чалавек былі забітыя і яшчэ 30 атрымалі раненні ў выніку атакі беспілотніка ў Атбары, арганізаванага апалчэннем Аль-Бараа, якое з’яўляецца саюзнікам Бурхана. 3 красавіка — улады нанеслі авіяўдары па кантраляваным САП камандаванні 16-й пяхотнай дывізіі і некалькіх кварталах у Ньяле. 4 красавіка — УСС заявілі, што без супраціву адбілі ў САП вёскі Вад-Факіша і Хафіра ў штаце Гезіра. Мяцежнікі атакавалі шэсць вёсак, населеных народам загава ў Паўночным Дарфуры, забіўшы па меншай меры 15 чалавек. 5 красавіка — УСС пачалі буйное наступленне ў Гезіры. 7 красавіка — прахільнікі Бурхана заявілі, што адбілі горад Аль-Калаа Аль-Байда, у 30 км на ўсход ад Вад-Медані. 8 красавіка — больш за 100 чалавек былі забітыя ў выніку нападаў САП на вёскі, кантраляваныя атрадамі аль-Хілу ў Паўднёвым Кардафане. 9 красавіка — урадавы штаб службы бяспекі і разведкі ў штаце Гедарэф быў атакаваны двума дронамі, у выніку чаго тры чалавекі атрымалі раненні. Трэці дрон быў збіты. 11 красавіка — трынаццаць чалавек былі забітыя ў хартумскім раёне Хаб ан-Наім у выніку меркаванага абстрэлу САП. Паведамляецца, што ў Куеке (Паўднёвы Кардафан) дзевяць мірных жыхароў былі забітыя спецслужбамі Бурхана. Іх абвінавацілі ў супрацоўніцтве з паўстанцамі. 13 красавіка — у Эль-Фашыры ўспыхнулі баі паміж варагуючымі фракцыямі ВРС, у выніку чаго некалькі чалавек загінулі. Атрады САП атакавалі 16 вёсак на захад ад Эль-Фашыра, забіўшы па меншай меры 10 чалавек. 14 красавіка — САП узялі пад кантроль Мілет у Паўночным Дарфуры, недалёка ад лівійскай мяжы. 16 красавіка — у ходзе сутыкненняў каля Эль-Фашыра сем чалавек былі забітыя і яшчэ 45 атрымалі раненні. 18 красавіка — у выніку артылерыйскага абстрэлу Аль-Абейда (Паўночны Кардафан) загінуў адзін чалавек. Два чалавекі былі забітыя пры нападзе байцоў Бурхана на аб’екты праціўніка ў Вад-Медані. 22 красавіка — апалчэнне Муса Хілаля заявіла пра сваю падтрымку ўрада. 23 красавіка — войскі Бурхана прадухілілі атаку на камандны цэнтр 3-й стралковай дывізіі ў Шэндзі (Блакітны Ніл), збіўшы тры беспілотнікі. 25 красавіка — суданскія вайскоўцы збілі тры дроны праціўніка каля Ум-Бакула. 27 красавіка — байцы Дагала заявілі, што збілі тры варожых БПЛА каля аэрапорта Мерове. 30 красавіка — вайскоўцы Чада атакавалі мяцежнікаў у прыгранічным горадзе Ад-Дукхун.

Май 1 мая — Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура абвінавацілі УСС у забойстве двух сваіх байцоў у Эль-Фашыры. 2 мая — у Паўднёвым Дарфуры забіты два кіроўцы Чырвонага Крыжа. 7 мая — урадавыя войскі заявілі, што адбілі ў мяцежнікаў ваенную базу Джэбель-эль-Айн і найблізкую вёску Абу-эль-Гар пад Аль-Абейдам, а таксама штаб-кватэру цэнтральных рэзервовых сіл паліцыі ў самім горадзе. 10 мая — трынаццаць чалавек загінулі ў выніку нападу мяцежнікаў на вёску Эль-Харга-Нурэлдзін у штаце Гезіра. 12 мая — прынамсі 27 чалавек былі забітыя ў выніку двухдзённых сутыкненняў у Эль-Фашыры. Пятнаццаць чалавек загінулі пры нападзе САП на рынак Абу-Хараз у Аль-Абейдзе. Войскі Бурхана абстралялі комплекс Палаца Рэспублікі ў Хартуме, выклікаўшы пажар у старым будынку. 15 мая — ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да кіраўніка аперацый САП Асмана Махамеда Хаміда Махамеда і камандуючага паўстанцамі ў Цэнтральным Дарфуры Алі Ягуба Джыбрыла. 18 мая — адзінаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу мяцежнікамі Амдурмана. 19 мая — дзевяць чалавек атрымалі раненні ў выніку абстрэлу САП жаночай бальніцы ў Эль-Фашыры. 21 мая — прынамсі 18 чалавек былі забітыя ў выніку двухдзённых сутычак у Такіне, штат Гезіра. Авіяцыя Бурхана нанесла ўдары па нафтаперапрацоўчым заводзе Эль-Джэйлі. 22 мая — прынамсі 16 чалавек, у тым ліку 12 дзяцей, загінулі ў выніку авіяўдараў УСС па Кабкабіі, Паўночны Дарфур. 24 мая — прынамсі 22 чалавекі загінулі ў сутыкненнях у Эль-Фашыры. 27 мая — мяцежнікі ўсталявалі кантроль над вадасховішчам на захад ад Эль-Фашыра. 31 мая — войскі ўладаў захапілі пазіцыі праціўніка на ўсходнім баку моста Хальфія, які злучае Амдурман і Хартум-Бахры, дадаўшы, што яны страцілі сем салдат забітымі і 28 параненымі. САП заявілі, што збілі верталёт ВПС Судана над Хартум-Бахры.

Чэрвень 1 чэрвеня — адзінаццаць чалавек загінулі ў ходзе баёў у Эль-Фашыры. САП паведамлялі, што ўзялі раён Аль-Вахда. 2 чэрвеня — дванаццаць чалавек загінулі пры абстрэлах паўстанцамі Эль-Фашыра. 4 чэрвеня — па меншай меры 85 мірных жыхароў былі забітыя і больш за 110 атрымалі раненні ў ходзе сутыкненняў у Эль-Фашыры. Байцы САП ненадоўга ўвайшлі ў раёны Аль-Вахда і Аль-Салам на захад ад горада, але былі адкінутыя праціўнікам. 5 чэрвеня — ад дзянняў паўстанцаў загінула ад 150 да 200 жыхароў вёскі Вад ан-Нура. Байцы Дагала таксама ўвайшлі і разрабавалі раён Аль-Ашра. 6 чэрвеня — па меншай меры 40 чалавек загінулі і 50 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу з боку прыхільнікаў Дагала Амдурмана. 7 чэрвеня — прыхільнікі Бурхана заявілі, што збілі чатыры беспілотнікі паўстанцаў над штатам Белы Ніл і яшчэ два над авіябазай Вадзі-Саідна. 8 чэрвеня — войскі САП атакавалі паўднёвую бальніцу Эль-Фашыра, адзіную дзеючую ўстанову ў горадзе. 9 чэрвеня — Узброеныя сілы Судана заявілі, што прарвалі аблогу Бабануса.