Канадскі каралеўскі ваенны каледж () — канадская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Кінгстан у правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1874 годзе і правяла першыя заняткі 1 чэрвеня 1876 года. З 1959 года ўстанова мае ўніверсітэцкі статус. Курсанты навучаюцца ў адпаведнасці з так званымі «чатырма слупамі»: навучанне, афіцэрства, лёгкая атлетыка і двухмоўе (англійская і французская мовы). Размешчаны на паўвостраве плошчай 41 гектар, вучэльня ўяўляе сабой спалучэнне гістарычных будынкаў і больш сучасных акадэмічных і спартыўных будынкаў і інтэрнатаў.

Структура Факультэты Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук Факультэт інжынерыі Факультэт прыродазнаўчых навук

Дэпартаменты Дэпартамент прыкладных ваенных навук Дэпартамент хіміі і хімічнай інжынерыі Дэпартамент цывільнага будаўніцтва Дэпартамент абаронных студый Дэпартамент электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі Дэпартамент англійскай мовы Дэпартамент французскай мовы, літаратуры і культуры Дэпартамент гісторыі Дэпартамент менеджменту Дэпартамент матэматыкі і інфарматыкі Дэпартамент механічнай і аэракасмічнай інжынерыі Дэпартамент ваеннай псіхалогіі і камандавання Дэпартамент фізікі і касманаўтыкі Дэпартамент паліталогіі і эканомікі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады