Універсітэт Святой Марыі () — канадская каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада.
Агульная характарыстыка Вучэльня прапануе акадэмічныя ступені ў галіне гуманітарных навук, прыродазнаўчых навук і адукацыі. Сярэдні памер акадэмічнай групы складае 25 студэнтаў.
Бібліятэка ўніверсітэта змяшчае больш за 30 тысяч выданняў і мае 51 працоўнае месца, даступнае студэнтам. Бібліятэка таксама мае так званую Біблію Святога Яна. Гэта Біблія, цалкам напісаная ад рукі сусветна вядомым каліграфам Дональдам Джэксанам, які з'яўляўся пісцом каралевы Вялікабрытаніі. Гэта першы выпадак, калі сабор, манастыр або рэлігійная арганізацыя заказваюць нешта такога маштабу за больш чым 500 гадоў.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады