Джордж Вашынгтан Карвер (, каля 1865 — 5 студзеня 1943) — амерыканскі батанік, міколаг, хімік, педагогGeorge Washington Carver , настаўнік і прапаведнік.

Біяграфія Джордж Вашынгтан Карвер нарадзіўся ў 1864 годзе ці вясной 1865 года ў рабстве. Яго бацька, раб з суседняй фермы, загінуў у выніку няшчаснага выпадку яшчэ да нараджэння сына. Маці, сястру і яго самога выкралі разбойнікі і прадалі ў Кентукі. Яго першаму гаспадару, Мозесу Карверу, удалося вярнуць толькі немаўля Джорджа, якога ён выхаваў як уласнага сына. Дзякуючы свайму ўменню даглядаць за саджанцамі Джордж ужо ў раннім узросце набыў славу «доктара раслін».

Карвер адыграў ролю ў распрацоўцы новых відаў выкарыстання паўднёвых сельскагаспадарчых культур, такіх як арахіс, батат і соевыя бабыGeorge Washington Carver: Chemist, Teacher, Symbol . Акрамя таго, ён навучаў бедных паўднёвых фермераў метадам севазвароту і паляпшэння глебы. Карвер стаў вядомы як Peanut Man.

У 1896 годзе (1856—1915), вядомы асветнік і змагар за асвету неграў у ЗША, запрасіў Карвера ўзначаліць сельскагаспадарчае аддзяленне , дзе той выкладаў на працягу 47 гадоў аж да сваёй смерці. У 1915—1926 гадах займаўся інтэнсіўным эксперыментаваннем з пасевамі розных культур. Так, жыхарам горада штата Алабама, якія паміралі ад голаду (спачатку бавоўнік знясіліў іх глебы, а затым сам пацярпеў ад нашэсця слонікаў), ён прапанаваў вырошчваць замест бавоўны арахіс, распрацаваўшы 105 рэцэптаў на яго аснове. Ён вынайшаў не менш спосабаў перапрацоўкі батату, уключаючы муку, цукар, крухмал, цукеркі, фарбу, чарніла і некаторыя будаўнічыя матэрыялы.

Лічыцца, што Джордж Вашынгтан Карвер стаў доказам таго, што Амерыка была краінай магчымасцяў для ўсіх людзей.

Памёр 5 студзеня 1943 года.

Навуковая дзейнасць Джордж Вашынгтан Карвер спецыялізаваўся па мікалогіі.

У культуры

Джорджу Вашынгтану Карверу прысвечаны эпізод у мультыплікацыйным серыяле Амерыканскі Татка (2 сезон, 13 серыя) як вынаходніку «больш за 300 спосабаў выкарыстання арахісу… акрамя арахісавага алею». Згадваецца ў серыяле «Праслухоўка» (3 сезон 3 серыя) калі дэтэктыў Банк Морлэнд кажа, што ён не Карвер, каб сістэматызаваць мянушкі злачынцаў. Згадка ў серыяле «Тэорыя Вялікага Выбуху» (8 сезон 10 серыя) калі Шэлдан паказвае запіс, дзе ён сыграў ролю Джорджа Вашынгтана Картэра для свайго інтэрнэт-шоў, Левару Бертану.

Памяць

14 ліпеня 1943 года Джорджу Вашынгтану Карверу быў адкрыты , які стаў першым нацыянальным помнікам, прысвечаным не прэзідэнту і да таго ж чарнаскураму амерыканцу. У 1948 годзе ў ЗША ў яго гонар была выпушчана паштовая марка. У 1970 годзе Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў імя Джорджа Вашынгтана Карвера кратэр на адваротным баку Месяца.

Спасылкі

DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: George Washington Carver George Washington Carver: Chemist, Teacher, Symbol The early years George Washington Carver Судьба ученого в Америке Архивная копия от 4 марта 2016 на Wayback Machine

Катэгорыя:Пасмяротныя дзеці Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Міколагі ЗША Катэгорыя:Батанікі ЗША Катэгорыя:Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў