Маркем () — рака на востраве Новая Гвінея. Рака працякае на ўсходзе па тэрыторыі Папуа - Новай Гвінеі. Бярэ свой пачатак у мясцовасці Фіністэр Рэндж і цячэ 180 км у паўднёва-ўсходнім напрамку, упадае ў заліў Юон Саламонава мора ля горада Лаэ на ўзбярэжжы Ціхага акіяна.

Рака была названа ў 1873 годзе капітанам Джонам Морсбі ў гонар сэра Клементса Маркема, сакратара Каралеўскага геаграфічнага таварыства.

Катэгорыя:Рэкі Папуа — Новай Гвінеі