Інстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогіі Кітайскай акадэміі навук () — вядучая навуковая ўстанова па даследаванні выкапнёвых рэшткаў пазваночных жывёл і ранняга чалавека ў КНР.
Інстытут размяшчаецца ў Пекіне. У яго калекцыі, а таксама ў зборы Палеанталагічнага музея Кітая, што прымыкае да будынка інстытута, захоўваюцца многія знаходкі дыназаўраў, птэразаўраў і першабытных птушак. 45 супрацоўнікаў інстытута ў перыяд з 1999 па 2005 год былі аўтарамі і суаўтарамі навуковых публікацый у часопісах «Nature» і «Science».
Спасылкі
Катэгорыя:Кітайская акадэмія навук Катэгорыя:Палеанталогія Катэгорыя:Біялагічныя арганізацыі