Квантленскі політэхнічны ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сурэй у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт мае кампусы ў Сурэі, Рычмандзе, Кловердэйле, Уолі і Лэнглі ў агламерацыі Вялікага Ванкувера. Ён з'яўляецца адной з буйнейшых навучальных устаноў у Брытанскай Калумбіі.
Вучэльня была заснавана як каледж у 1981 годзе. У 1995 годзе ён стаў універсітэцкім каледжам. Закон аб рэарганізацыі ўніверсітэцкага каледжа ва ўніверсітэт атрымаў каралеўскую згоду 29 мая 2008 года. Ён стаў сябрам Асацыяцыі ўніверсітэтаў і каледжаў Канады 24 кастрычніка 2008 года.
Структура Факультэт мастацтваў Факультэт здароўя Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт гандлю і тэхналогій Факультэт акадэмічнай і кар'ернай падрыхтоўкі Школа бізнесу Школа дызайну
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады