Універсітэт імя Дж. Капілана () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Норт-Ванкувер у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.

Агульная характарыстыка Універсітэт названы ў гонар Джо Капілана, які быў лідарам карэннага народа скваміш з 1895 па 1910 год.

У 2012 годзе Універсітэт імя Дж. Капілана стаў першым універсітэтам Канады, які атрымаў акрэдытацыю ад Паўночна-Заходняй камісіі каледжаў і універсітэтаў у Вашынгтоне, аднаго з шасці асноўных рэгіянальных агенцтваў ЗША, якія прызнаны Міністэрствам адукацыі ЗША.

Універсітэт быў першапачаткова заснаваны як каледж у 1968 годзе, зыходзячы з неабходнасці стварэння дзяржаўнай установы адукацыі, якая абслугоўвала б мясцовыя грамады на паўночны захад ад Ванкувера. Першапачатковы набор быў 784 студэнтаў. У 2008 годзе правінцыя змяніла статус каледжа на ўніверсітэт.

Структура факультэт мастацтваў і навук факультэт бізнесу і прафесійных студый факультэт адукацыі, здароўя і развіцця чалавека факультэт выяўленчага і прыкладнога мастацтва факультэт глабальных і грамадскіх студый

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады