Філіпа Тальёні (; , Мілан — , Кома, Італія) — італьянскі танцоўшчык, і , адзін з буйнейшых харэографаў эпохі рамантызму. Бацька Марыі Тальёні і Поля Тальёні.
Біяграфія Філіпа Тальёні нарадзіўся ў Мілане. У 1794 годзе пачаў артыстычную дзейнасць. У 1795—1798 гадах быў першым танцоўшчыкам у тэатрах Ліворна, Фларэнцыі, Венецыі, Турына, Мілана. У 1799 годзе выступаў у Парыжы, дэбютаваў у Каралеўскай Акадэміі музыкі і танца ў балеце «Караван», удасканальваў майстэрства ў Ж. Ф. Кулона. У 1802 годзе Тальёні быў запрошаны ў Стакгольм, у трупу Каралеўскага балета Швецыі на пасаду першага танцоўшчыка і балетмайстра. У 1805—1828 гадах працаваў у тэатрах Вены, Каселя, Мюнхена, Штутгарта і інш. У 1830—1836 гадах Філіпа Тальёні балетмайстар Каралеўскай Акадэміі музыкі і танца. Пазней працаваў ў Санкт-Пецярбургу (з 1837 года), тэатрах Германіі, Швейцарыі, Італіі, Аўстрыі, Польшчы.
Пасля 1862 года Філіпа Тальёні пакінуў сцэнічную і выкладчыцкую дзейнасць. Памёр 11 лютага 1871 года.
Творчасць Філіпа Тальёні — адзін з наватараў харэаграфічнага мастацтва. Яго мастацкія прынцыпы найбольш выразна азначыліся ў балеце «Сільфіда» Ж. Шнейцгофера (1832). У свае пастаноўкі Тальёні ўводзіў жанрава-бытавыя эпізоды, стылізаваныя народныя танцы, элементы пантамімы, першым выкарыстаў танец на пуантах, правёў рэформу балетнага касцюма. Значную частку творчага жыцця Філіпа Тальёні прысвяціў харэаграфічнай адукацыя і сцэнічнай кар’еры дачкі Марыі і многія пастаноўкі былі ажыццёўлены ў разліку на яе выключныя дадзеныя.
Сярод пастановак Ф. Тальёні: «Дзева Дуная» (1836), «Марскі рабаўнік» (1840) А. Адана; «Гугеноты» (1836) Дж. Меербера; «Бунт у серале» (1832) Т. Лабара; «Дая, або Партугальцы ў Індыі», «Аглая, выхаванка Амура» (1841), «Герта» (1842) Г. Ф. Келера і іншыя.
Зноскі
Літаратура
Рославлева Н. П. Тальо́ни // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 38—41. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз.
Спасылкі Филипп Тальони // Belcanto.ru Ирина Скляревская Тальони, отец и дочь // Вопросы театра, 2011. Тальони Филиппо // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Romanticism: The Taglioni Family // 500 Years of Italian Dance, im Archiv der New York Public Library (NYPL)
Катэгорыя:Артысты балета Італіі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы Італіі Катэгорыя:Балетмайстры Францыі Катэгорыя:Балетмайстры Расійскай імперыі Катэгорыя:Балетмайстры XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі XIX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы XIX стагоддзя