«Мой рок-н-ролл» ― песня рок-гурта «Би-2», напісаная ў 1988 годзе. Аўтар тэксту — Міхаіл Карасёў, кампазітары — і . Песня ўпершыню была выдадзена ў студыйным альбоме «Мяу кисс ми» (2001).
Гісторыя Тэкст песні быў напісаны ў 1988 годзе ў горадзе Бабруйску па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, дом 70, кватэра 8. Аўтарам тэксту да песні «Мой рок-н-ролл» стаў Міхаіл Карасёў — родны дзядзька , больш вядомага як Шура Бі-2. Першай працоўнай назвай будучага хіта было «Ночные ветры», і Аляксандр выконваў яго сольна. З цягам часу музыканты захацелі абнавіць кампазіцыю, зрабіўшы да яе новую аранжыроўку. Зручны выпадак падвярнуўся, калі падчас аднаго з творчых эксперыментаў музыканты спрабавалі іграць з індыйскім аркестрам. Аднак гэтая версія яшчэ моцна адрознівалася ад «альбомнай», якая пазней стала хітом.
У 2001 годзе калектыў выпусціў альбом пад назвай «Мяу кисс ми», у якім пятым трэкам значылася песня «Мой рок-н-ролл». Да запісу альбомнай версіі твору музыканты прыцягнулі сваю сяброўку, свярдлоўскую спявачку . Яе вакал дадаў кампазіцыі лёгкасці і рамантычнасці, а вядучы мужчынскі вакал належыў Шуры Бі-2. Тады ж Міхаіл Карасёў і Шура далі Юліі дазвол выконваць песню сольна і на сваіх канцэртах. Кампазіцыя стала хітом фактычна адразу пасля выхаду, а альбом «Мяу кисс ми» разышоўся тыражом больш чым у 250 тысяч экзэмпляраў. Праз тры гады яго перавыдаў лэйбл «».
У 2002 годзе на кампазіцыю «Мой рок-н-ролл» быў зняты кліп. У здымках прынялі ўдзел Лёва і Шура Бі-2, а месца Чычэрынай заняла літоўская актрыса . Рэжысёрам кароткаметражнага музычнага відэа стаў Міхаіл Сегал, вядомы сваімі працамі з такімі калектывамі, як «» («Романс», «Новые люди», «Пластмассовая жизнь»), «Каста» («Вокруг шум», «Закрытый космос») і «Машина времени» («Однажды»). У якасці аўдыёдарожкі кліпа была выкарыстана скарочаная версія кампазіцыі. У параўнанні з кананічнай яна карацейшая амаль на дзве хвіліны.
Песня таксама выконвалася дуэтам і з іншымі вакалісткамі. У прыватнасці, у 2003 годзе на фестывалі «» музыканты саспявалі яе разам з Земфірай. У пачатку нулявых гадоў з’явілася яшчэ адна выканаўца кампазіцыі — .
З прыходам у гурт новага клавішніка, , «Би-2» вырашылі крыху змяніць гучанне песні, дадаўшы ў канцы партыю ўступлення з сінгла «Смайл» гурта «». Гэты дадатак стаў сольнай партыяй для новага клавішніка.
У жніўні 2015 года Юлія Чычэрына паведаміла, што Лёва Бі-2 забараніў ёй выконваць «Мой рок-н-ролл» у сувязі з яе выступамі на Данбасе. У інтэрв’ю тэлеканалу «LifeNews» яна распавяла, што фронтмэн «Би-2» даслаў ёй асабістае паведамленне з забаронай праз сацыяльную сетку «Вконтакте». Аднак спявачка праігнаравала забарону, адзначыўшы, што Лёва не з’яўляецца аўтарам песні.
Пасля канфлікту з Чычэрынай, «Би-2» выконвалі песню разам з украінскай спявачкай , расійскай актрысай Чулпан Хаматавай, а таксама з беларускай спявачкай Ксеніяй Жук з гурта «Naviband».
Узнагароды Песня «Мой рок-н-ролл» гурта «Би-2» атрымала некалькі ўзнагарод у вобласці шоу-бізнеса і музыкі:
Фестываль / ПрэміяПрэмія / КатэгорыяВынікЗалаты грамафон15 лістапада 2002«Залаты грамафон»8 лютага 2003Песня годаНайбольш часта раціруемая на «Нашым радыё» песняНайлепшая песня
Крыніцы
Спасылкі
Гісторыя песні «Мой рок-н-ролл» на сайце «Soundtimes.ru» Гісторыя песні «Мой рок-н-ролл» на сайце «Reproduktor.net»
Катэгорыя:Музычныя творы 1988 года Катэгорыя:Песні на рускай мове Катэгорыя:Песні гурта «Би-2»