Не́вежа — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Сосніца, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Полацк.

Назва Гідранімічныя аналагі — назва нёманскай ракі Нявежа, ракі Нявежа (рус. Невежа) на Павоччы (прыток Упы)Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 70..

На думку В. Жучкевіча, назва возера Невежа верагодна паходзіць ад фінскай асновы nevo — балотаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 253..

Гідраграфія Плошча паверхні возера 0,93 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 1 км, найбольшая глыбіня 3 м, даўжыня берагавой лініі больш за 4,5 км. Плошча вадазбору 79,2 км².

Катлавіна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы вышыні вышынёй да 13 м, сярэдне стромкія. На захадзе і поўдні схілы вышынёй да 5 м, спадзістыя, пясчаныя, пад хмызняком.

Возера праточнае. Упадае ручай і на паўночным усходзе рака Жэльцанка, выцякае рака Невежа.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, плотка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Сосніцы Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна