Ніна Бадрыч (; 4 ліпеня 1972, Заграб, Югаславія) — харвацкая спявачка, прадстаўніца Харватыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012.

Біяграфія Ніна пачала музычную кар’еру ў 1995 годзе; да гэтага яна працавала касірам у банку. З сярэдзіны 90-х гадоў імкліва стала папулярнай балканскай выканаўцай танцавальнай музыкі, умеючы спалучаць у сваім музычным стылі такія жанры як R’n’B, рок, поп і соўл. Альбомы спявачкі неаднаразова траплялі на верхнія радкі нацыянальных чартаў.

10 студзеня 2012 года была абраная, каб прадставіць сваю краіну на Еўрабачанні-2012Eurovision Song Contest — Dusseldorf 2011 | News — Nina Badric to represent Croatia in Baku! . Выступіла ў другім паўфінале і заняла там 12 месца, што не дазволіла ёй прайсці ў фінал. Раней спявачка тройчы прымала ўдзел на конкурсных нацыянальных адборах, але з меншым поспехамDORA — Biografije .

Альбомы Ljubav i bol (1995) Godine Nestvarne (1995) Personality (1997) Unique (1999) Nina (2000) Collection (2003) Ljubav (2003) 07 (2007) NeBo (2011)

Спасылкі Афіцыйны сайт Афіцыйны канал на Youtube

Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2012 Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Харватыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта