Ісламскі супраціў у Іраку (ІСІ; ) — агульны тэрмін для шыіцкіх ісламісцкіх паўстанцкіх груп у Іраку, падтрымоўваных Іранам.

Да сеткі адносяцца наступныя групоўкі: Катаіб Хезбала Харакат Хезбала ан-Нуджаба Асаіб Ахль аль-Хак Катаіб Саід аль-Шухада

У кастрычніку 2023 года ІСІ пачаў запускаць ракеты і беспілотнікі па базах ЗША ў Іраку, Іарданіі і Сірыі. Самая буйная акцыя баевікоў праведзена 28 студзеня 2024 года, калі ў выніку атакі дрона на амерыканскую базу ў Іарданіі загінулі трое салдат. Акрамя таго, апалчэнцы праводзілі напады на Ізраіль.

Крыніцы

Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Іраку Катэгорыя:Іранскі крызіс