Грабе́ншчык, тамарыкс, тамарыск (Tamarix) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Вечназялёныя (або скідваюць на зіму парасткі) кусты і дрэвы вышынёй да 10 (12) метраў са шматлікім доўгімі тонкімі галінкамі. Каранёвая сістэма моцна разгалінаваная, глыбокая. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, лускападобнае, сядзячае, шараватае або крыху блакітнае. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, ружовыя, пурпуровыя, фіялетавыя або белыя. Суквецце — доўгая гронка. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне дробнае.
Распаўсюджанне і экалогія Расліны роду распаўсюджаны паўпустынях, пустынях, стэпах Азіі і Афрыкі, на поўдні Еўропы. У якасці дэкаратыўных раслін інтрадукаваны ў іншых рэгіёнах. Святлолюбівыя, засухаўстойлівыя і солеўстойлівыя расліны. Абмярзаюць, але добра аднаўляюцца. Размнажаюцца насеннем і чаранкамі. Насенне прарастае доўга і хутка губляе ўсходжасць.
Гаспадарчае значэнне Дэкаратыўныя і кармавыя расліны. Добрыя меданосы. У кары і галах на лісці маюцца дубільныя рэчывы (да 40—70 %). Драўніну выкарыстоўваюць для такарных работ.
Віды
Паводле сайта WFO у род уваходзяць віды:
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Грабеншчыкавыя