Валерый Яўгенавіч Рачкоўскі (, в. Ганчароўка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі мастак, галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (1998—2014)bis.nlb.by.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Ганчароўка Смалявіцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў мастаком-пастаноўшчыкам (1984—1987), галоўным мастаком Мінскага абласнога тэатра «Батлейка» ў Маладзечне (1990—1998), галоўным мастаком Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (1998—2014).

Член Беларускага саюза мастакоў з 2003 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1989 года.

Памёр у 2014 годзе.

Творчасць Як сцэнограф ён паставіў больш за 75 спектакляў для дзяцей і дарослых. Найбольш значныя яго пастаноўкі: «Казка пра цара Салтана», «Дом, які пабудаваў Свіфт», «З Парыжам скончана», «Гісторыя аднаго горада», «Плыт мерцвякоў», «Меч анёла», «Брыдкае качаня» і інш.

У фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі захоўваецца больш за 160 эскізаў, касцюмаў і лялек мастакаbelta.by.

Зноскі

Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Беларусі