Барацьба УПА супраць нямецкіх акупантаў — супрацьстаянне Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) і германскай акупацыйнай адміністрацыі.
Гісторыя Хоць даказана, што рух украінскіх нацыяналістаў і нямецкія ўлады супрацоўнічалі, але пры тым маюцца шматлікія згадкі пра баявыя сутыкненні. Канчатковае рашэнне аб выступе супраць нямецкіх акупантаў прынята на III канферэнцыі АУН (б) 17—21 лютага 1943 годаДзьобак В. В. та ін. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія: Історичні нариси / Національна академія наук України; Інститут історії України / Відп. ред. Кульчицький С. В.. — К.: Наукова думка, 2005. — 496 с. — ISBN 966-00-0440-0.. Ужо ў першыя дні гэтага месяца ўзброеныя атрады нацыяналістаў ажыццяўлялі напады на нямецкія адміністрацыйныя аб’екты. Лічыцца, што першай антынямецкай акцыяй УПА была атака атрада Рыгора Перегіняка на паліцэйскі ўчастак у мястэчку Валадымырэць у ноч з 7 на 8 лютага 1943 годаGrzegorz Motyka: Włodzimierzec i Parośle: dwie strony pierwszej akcji UPA w: Od zniewolenia do wolności. Studia historyczne, A.F. Baran (red.), Warszawa-Białystok 2009.
У першую чаргу УПА вырашыла нанесці ўдар па грамадзянскай адміністрацыі нацыстаў, імкнучыся прадухіліць сцягванне кантынгентаў. Нямала нападаў былі накіраваныя на адміністрацыйныя органы, дзе забівалі работнікаў і палілі дакументы. Адначасова паўстанцы знішчалі гаспадарчыя аб’екты, нападалі на раённыя адміністрацыйныя цэнтры і гарады, дзе немцы зладзілі так званыя апорныя пункты. Яны ладзілі засады на дарогах, знішчаючы невялікія групы нямецкіх паліцыянтаў. Акрамя таго, упаўцы здзяйснялі напады на некаторыя карныя экспедыцыі, накіраваныя супраць грамадзянскага насельніцтва ISBN 978-966-02-4911-0Кентій А. В. Українська повстанська армия в 1942—1943 рр. — К. НАН України, Інститут Історії України, Головне архівне управління при Кабінеті Міністрів України, Центральний державний архів громадських обєднань України. 1999. — 287 с. — С. 126. — ISBN 966-02-0757-3..
Улетку 1943 года УПА авалодала значнай тэрыторыяй Валыні і Палесся, ствараючы паўстанцкія рэспублікі, у якіх уся паўната ўлады належала партызанам. Баявыя аперацыі прывялі да таго, што да другой паловы 1943 года пад кантролем немцаў засталіся толькі буйныя населеныя пункты, якія добра ахоўваліся.
На гэтым фоне акупанты праводзілі кампанію па дыскрэдытацыі УПА. У нямецкіх улётках, якія скідвалі з самалётаў на кантраляваную нацыяналістамі тэрыторыю, украінскіх паўстанцаў называлі «саўдзельнікамі Масквы»Киричук Юрій. Історія УПА. — Тернопіль: Редакційно-видавничий відділ управління по пресі, 1991Гордасевич Г. Л. Степан Бандера: людина і міф. — Львів: «Піраміда», 2001. — ISBN 966-7188-41-8..
Антынямецкі фронт АУН і УПА, які праіснаваў да сярэдзіны 1944 года, не атрымаў прыярытэтнага значэння ў стратэгіі паўстанцкага руху, меў часовы характар і зводзіў баявыя дзеянні да формаў «самаабароны народа», трактуючы нацыстаў як часовых акупантаў Украіны, а галоўным ворагам нацыяналісты па-ранейшаму лічылі СССР.
У першую палову 1944 года ўсталяваўся «ўзброены нейтралітэт» — УПА абавязвалася першай не нападаць на нямецкія сілы, прадастаўляць нямецкаму баку разведвальныя даныя, атрымліваючы ў абмен зброю і зваротны нейтралітэт. У выпадку нападу немцаў на атрады УПА або ўкраінскія вёскі фарміраванні паўстанцаў павінны былі даваць рашучы адпорTorzecki Ryszard. Polacy I Ukraincy. Sprawa ukrainska w czasie II wojny swiatowej na terenie II Rzeczypospolitej. Warszawa: Wydawnictwo naukowe PWN, 1993. — S. 332..
Да канца 1944 года, па меры таго, як Чырвоная Армія прасоўвалася на захад, кіраўніцтва нацысцкай Германіі было вымушана перагледзець сваё стаўленне да ўкраінскіх нацыяналістаўMartovych O. The Ukrainian Insurgent Army (UPA). — Munchen, 1950. — p. 20.. Берлін стаў выкарыстоўваць паўстанцаў для дыверсійнай дзейнасці ў савецкіх тылах.
Гл. таксама Барацьба УПА супраць савецкіх партызан
Крыніцы
Катэгорыя:Украіна ў гады Вялікай Айчыннай вайныКатэгорыя:Рух Супраціўлення