Уладзімір Веньямінавіч Баравенка (нар. 14 мая 1970, г. Секешфехервар, Венгерская Народная Рэспубліка) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 14 мая 1970 года ў г. Секешфехервар (Венгерская Народная Рэспубліка) у сям’і ваеннаслужачагаБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент».
Працаваў электраманцёрам, майстрам, галоўным інжынерам Брэсцкай газанапаўняльнай станцыі, начальнікам цэха звадкаванага газу вытворчага ўпраўлення «Брэстміжрайгаз», начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, галоўным інжынерам, намеснікам генеральнага дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз».
Быў выбраны старшынёй Маскоўскага раённага аддзялення г. Брэста Беларускай партыі «Белая Русь» і Маскоўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Узнагароджаны граматамі і падзякамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога, гарадскога выканаўчых камітэтаў, Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белпалівагаз», грамадскіх аб’яднанняў.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Усходняй акругі № 3. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.
Узнагароды Прысвоена ганаровае званне «Ганаровы работнік унітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз».
Сям'я Жанаты, мае сына.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання