Аляксей Мікалаевіч Апухцін (; 15 лістапада 1840, , Арлоўская губерня, Расійская імперыя — 17 ліпеня 1893, , Расійская імперыя) — рускі паэт, празаік, чыноўнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і. Дзяцінства прайшло ў радавым маёнтку бацькі — вёсцы Паўладар. У 1859 годзе скончыў Імператарскае вучылішча правазнаўства, дзе пасябраваў з П. І. Чайкоўскім. Быў адным з рэдактараў «Вучылішчнага весніка». Меў выдатныя адзнакі па ўсіх прадметах.
Па заканчэнні вучылішча служыў у міністэрстве юстыцыі (у адным дэпартаменце з Чайкоўскім).
З 1862 года жыў у сямейным маёнтку ў Арлоўскай губерні, у 1863—1864 гадах лічыўся старшым чыноўнікам асаблівых даручэнняў пры губернатары. Затым вярнуўся ў Пецярбург, дзе паступіў на службу ў міністэрства ўнутраных спраў, некалькі разоў выязджаў за мяжу па службовых патрэбах.
У 1870-х гадах у яго пачалося атлусценне, асабліва цяжкае ў апошнія гады. Незадоўга да смерці захварэў таксама на вадзянку, апошнія дні жыцця правёў практычна дома, з цяжкасцю рухаючыся.
Памёр 17 (29) жніўня 1893 года ў Санкт-Пецярбургу, пахаваны на Мікольскіх могілках. У 1956 годзе прах і помнік перанесены на Літаратарскія масткі Волкаўскіх могілак.
Літаратура